Грамадства88

Іван Амельчанка на свабодзе і ўжо мае новыя ідэі

Аўтар плакату «мусарок» выйшаў на свабоду пасля двайной адсідкі.

Аўтар плакату «мусорок» Івана Амельчанка выйшаў на свабоду пасля двайной адсідкі. Пасля прысуду з ім сустракаўся намеснік старшыні ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў. Размова доўжылася некалькі хвілінаў, ён пытаўся, ці прызнаў Амельчанка сваю віну, аднак пачуў адмоўны адказ.

На сёлетнім «Чарнобыльскім шляху» 25-гадовы Іван Амельчанка з самаробным плакатам стаў каля службоўца ў цывільным, які здымаў акцыю на відэа. Жарт маладога чалавека хутка стаўся хітом інтэрнэту, аднак калегі «мусорка» гумару не ацанілі.

Ужо на наступны дзень з ім выказаў жаданне паразмаўляць участковы, аднак не мог патлумачыць, навошта выклікаюць Амельчанку, таму той на спатканне не прыйшоў. Пасля таго, як малады чалавек з’ехаў ад гарадской мітусні ды пакрыўджаных людзей у цывільным на ўлонне прыроды, тэлефанавалі ягонай маці. Жанчыне паведамілі, што ейнага сына выклікаюць як сведку ў справе… масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Нагадаем, што справу ўжо даўно закрылі.

Урэшце Іван сам прыйшоў у РАУС. Тут яго і затрымалі ды склалі пратакол паводле артыкулу «дробнае хуліганства».

У судзе Амельчанка настойваў на тым, што насамрэч на плакаце надпіс быў на ангельскай мове: «My cop ok», што можна перакласці як «мой паліцэйскі — у парадку».
Але суддзя Міхаіл Хома не паверыў тлумачэнням і асудзіў хлапца на 15 содняў арышту.

30 траўня, Іван Амельчанка меўся выйсці з ізалятара на вул. Акрэсціна ў Менску, аднак яго адразу ж завезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол за хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Як і іншых моладзевыя актывістаў, яго ўтрымлівалі за кратамі да заканчэння візіту Уладзіміра Пуціна ў Менск.

«Калі выходзіў 30 траўня, то ў вокнах убачыў, што стаіць «уазік», там амапавец сядзіць і двое ў цывільным. На выхадзе пытаюся ў супрацоўніка ў цывільным:

«вы за мной?» — «за вамі».
Спытаўся, у якім месцы я хоць матам лаяўся, а той кажа: «прыедзеў у РАУС і даведаешся. Але ў мяне ўжо ўзніклі новыя планы, трэба толькі прадумаць, як іх ралізаваць — усё будзе весела». — усміхаецца Іван.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат1

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зменяцца правілы выдачы крэдытаў

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію3

Унучка Трампа прадае світшоты са сваімі ініцыяламі па $1304

Памёр музыка Ігар Конік

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат1

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць