Абаронца «Барселоны» і зборнай Іспаніі Херард Піке, які зараз змагаецца на палях Польшчы, атрымаў радасныя навіны з дома — яго сяброўка спявачка Шакіра цяжарная.Такім чынам, у Піке ёсць рэальныя шанцы ўпершыню ў жыцці стаць бацькам.
Шакіра знаходзіцца на другім месяцы, а нарадзіць павінна да канца года.
Можна ўявіць, што зараз іспанец проста будзе лётаць на полі.Да таго ж у наступных матчах падапечныя Вісэнтэ дэль Боске згуляюць з камандамі Ірландыі (сёння) і Харватыі (у панядзелак) — не самымі моцнымі сапернікамі. Магчыма, нараджэнне дзіцяці падштурхне гульца на подзвігі, напрыклад, на забіты мяч.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары