Грамадства

Паганяйла прымусіў МУС папрасіць прабачэння

Міліцыя прызнала, што Паганяйла памылкова аказаўся ў спісе невыязных.

У Маскоўскім судзе Менску скончыўся разгляд пазову праваабаронцы Гары Паганяйлы да МУС і Мін’юсту. Міліцыя выбачылася перад Гары Паганяйлам за «памылковае» ўключэньне яго ў сьпіс невыязных.

«Сёньня начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун агучыў выбачэньні і даставіў у суд даведку пра тое, што я выключаны з базы дадзеных асобаў, якім абмежаванае права на выезд.
Такім чынам, фактычна ён прызнаў неабгрунтаванасьць дзеяньняў МУС. Але суд, прыкрыўшыся такой даведкай, прызнаў маю скаргу неабгрунтаванай», - расказаў ён.

Гары Паганяйла паведаміў, што зьбіраецца абскардзіць рашэньне Маскоўскага суду адносна сваёй скаргі, а таксама будзе дамагацца завядзеньня крымінальнай справы супроць тых, хто неабгрунтавана ўключыў яго ў сьпіс невыязных і «гэтым парушыў канстытуцыйныя правы».

Вядома пра 14 праваабаронцаў, палітыкаў і журналістаў, якіх унесьлі ў сьпіс невыязных. Асобы з гэтага сьпісу мяркуюць, што гэтак улады Беларусі адказалі на сьпіс чыноўнікаў, невыязных у краіны Эўразьвязу за рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў і фальшаваньне выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць