Грамадства

Ян Маліцкі адрынуў чуткі пра згортваньне праграмы Каліноўскага

Рашуча абвяргаю меркаваньні аб тым, што польскі бок спалохаўся

Ян Маліцкі запэўніў, што польскі бок нават не разглядае магчымасьці закрыцьця праграмы імя Кастуся Каліноўскага, бо праблемы беларускіх студэнтаў, якія яны маюць у сябе на радзіме надалей маюць месца й таму ім надалей патрэбная дапамога.

«Рашуча абвяргаю меркаваньні аб тым, што польскі бок спалохаўся, стаміўся ці мы так моцна пераймаемся, што вырашылі адмовіцца ад праграмы. Канешне, выпадак з агентам КДБ сярод нашых студэнтаў быў непрыемны, нават абразьлівы для ўдзельнікаў праграмы, але гэта напэўна не прычына, каб ад усяго адмовіцца — бо факт, што тыя, каму перашкаджае нашая праграма, будуць нешта падобнае рабіць, для нас ня быў нечаканасьцю. Тое, што праграму так атакуюць, спрабуюць дыскрэдытаваць, толькі сьведчыць пра яе важнасьць і неабходнасьць. Так што калі нехта пляткарыць, што мы маем намер зьліквідаваць праграму, папросту гаворыць няпраўду».

Спадар Маліцкі сказаў таксама, што ўжо разглядаецца пытаньне аб прыняцьці наступных студэнтаў зь Беларусі, калі будзе такая патрэба.

«Хаця можа ўжо ў больш спакойнай атмасфэры, але набор новых кандыдатаў на вучобу ў нас будзе магчымы. Мы гаворым пра людзей, адлічаных з ВНУ ў Беларусі за палітычную дзейнасьць. Дакладны спосаб набору будзе абвешчаны пазьней. Адначасова спадзяемся, што нашая дапамога ўвогуле ня будзе патрэбная, што студэнтаў ня будуць выключаць за такія справы. Але так ці іначай, тыя, хто патрабуе дапамогі, без такой дапамогі не застанецца».

Дырэктар праграмы імя Касуся Каліноўскага падкрэсьліў, што падзеі вакол вяртаньня ў Беларусі Уладзіслава Міхайлава, які раней прызнаўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ, ніяк не паўплываюць на рэалізацыю праграмы.

«Калі праграма стваралася, дык мы былі падрыхтаваныя на такія рэчы. Гэтым займаліся й займаюцца людзі, якія добра ведаюць, што ад спэцслужбаў можна чакаць чаго заўгодна. Гэта, канечне, непрыемна, гэта пэўная перашкода, але не палохае нас, бо мэта — адукацыя моладзі. Будзем рабіць гэта пакуль хопіць сілаў і пакуль гэта будзе патрэбна».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы6

У Каменнай Горцы пабудуюць самы вялікі скейт-парк у краіне

Львоўскі: Усе, хто спрабаваў стварыць нейкую супрацьвагу Ціханоўскай і яе офісу, даволі хутка скатваліся ў маргінэс48

СБУ затрымала ў Кіеве агента, які працаваў на спецслужбы Беларусі2

У найбліжэйшы час адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа2

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў16

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць