Меркаванні1313

На інвалідаў і не інвалідаў — людзі так не дзеляцца!

Я таксама пераканалася ў гэтым сёння, калі патэлефанавала на чыгуначны вакзал з нагоды набыцця білета на лячэнне ў Крым.

Мне адказалі, што ўказам № 126 прэзідэнта РБ ад 01.03.2010 бясплатны праезд для інвалідаў першай групы адменены, і для суправаджальніка за 50% кошту — тое самае… Засталіся толькі інваліды ВАВ і Героі Працы. Але ж іх засталіся адзінкі. Значыць, зняўшы з астатніх ільготы — прыбытак у дзяржаўны скарб! Вось як клапоціцца прэзідэнт пра сваіх грамадзянаў! Наогул, я інвалід першай групы з прычыны траўмы апорна-рухальнага апарата ўжо 14 гадоў. Спачатку былі хоць нейкія льготы, транспарт быў бясплатным, былі даплаты на бензін, паступова знялі ўсё — засталіся толькі лекі за 10%, ды і тое з адмысловага спісу, пераважна беларускія. Ну і добра б з усім гэтым, я навучылася неяк выжываць. Але вось моцныя болі вымотваюць, ногі перыядычна ацякаюць, нельга абуць абутак. У 2007 годзе я была ў Саках на лекаванні брудам, дапамагло няшмат. І зараз вось я адкладала з пенсіі грошы на паездку і лячэнне ў Крым — ды выявілася — не лёс! Лячылася у санаторыі «Бярозка» у Салігорску — гэта былы прафілакторый ААТ «Беларуськалій», але на ўсе працэдуры, акрамя першага паверху, дайсці не здолела.

Хаджу я з локцевым мыліцамі пераважна па хаце, усе лесвіцы, бардзюры і іншыя ўзвышшы і няроўнасці для мяне не дасягальныя. За ўвесь гэты час ні адзін сацыяльны работнік не адкрыў дзверы ў маю кватэру і не патэлефанаваў.
Чалавека па доглядзе могуць прызначыць, але дзеля гэтага трэба, каб ён быў не студэнтам, не пенсіянерам, не меў ніякага прыбытку і пражываў у адным населеным пункце — і хто гэта можа быць? Жонка багатага бізнесмена — дык навошта ёй патрэбная я? Тэлефаную з нагоды пуцёвак у аддзел сацзабеспячэння, кажуць: вы з 2002 года адмаўляецеся. Ну, і дзе мой подпіс аб адмове? А ў 2010–2011 прапаноўвалі, але тады, калі холадна і слата.
Пытаюся, а ў летні перыяд — адказваюць: усё прададзена рускім! Так, сапраўды ўсё прададзена рускім — засталося прадаць нас!

Вось так і выжываем інваліды — не інваліды! Прашу выпадковых людзей схадзіць у аптэку, на пошту, у краму! Муж ёсць, але ён на працы, а калі, што тэрміновае — ну ўжо выбірай! Нядаўна дала адной жанчыне грошы, я яе пяць гадоў ведаю, усе просьбы добра выконвала, я ёй плаціла, праўда, яна п’е. Але вось папрасіла адправіць перавод, а яна прапіла гэтыя 250 тыс. рублёў і цяпер не прыходзіць. Непрыемна — бы ў душу плюнулі…

Але што ж зробіш! Вось такая проза жыцця! Лекар на выклік толькі тэрапеўт прыходзіць, іншыя спецыялісты не ходзяць, яны занятыя. Тэрапеўт цяпер на ўсе выпадкі жыцця.

Пра гэта можна казаць бясконца, але хто пачуе? Калі сваёй дзяржаве не патрэбныя яе грамадзяне, то каму яны патрэбныя наогул, і здаровыя і хворыя?

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць