Грамадства

У акцыі «плюшавыя мядзведзі для Беларусі» бралі ўдзел чатыры чалавекі

Двое былі ў самалёце, двое страхавалі з зямлі і запісвалі на відэа.

Плюшавых мядзведзяў над Беларуссю раскідвалі прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total.

Прадстаўнік Studio Total Томас Мазеці размясціў на сайце тэлеканала SVT свой зварот, у якім паведаміў, што быў адным з тых, хто прыдумаў, арганізаваў і ажыццявіў палёт у Беларусь.

Як піша Мазеці, у самалёце быў ён сам і яго калега па Studio Total Ханна Ліна Фрэй. Падтрымку акцыі ў Літве і Беларусі ажыццяўлялі Лінда Карлсан і Пер Кромвел. Яны рабілі фатаграфіі з зямлі і павінны былі паспрабаваць забраць пілотаў, калі б іх паспрабавалі збіць.

Паводле слоў Мазеці, яны правялі ў паветры 1 гадзіну 20 хвілін і паспелі за гэты час «дэсантаваць» прыкладна 800 плюшавых мядзведзяў над вёскамі і гарадамі Беларусі, у тым ліку над Мінскам.

Мазеці піша, што яны не ведалі, як адрэагуе на іх паветраная абарона Беларусі, але ацэньвалі рызыку для свайго жыцця як вельмі рэальную:

«Але ўлічваючы, што беларуская апазіцыя штодня падвяргае сябе пагрозе насілля і рэпрэсій, мы думалі, што такая рызыка вартая таго», — заявіў ён.

Калі Томас і Ханна Ліна вечарам вярнуліся дадому, то даведаліся, што інфармацыю пра іх акцыю ў сродках масавай інфармацыі ўспрынялі са скепсісам. Іх здзівіла, што многія газеты задалі пытанне, ці не інсцэніроўка гэта.

Мазеці і яго сябры не планавалі з меркаванняў бяспекі так хутка здымаць маскі, раскрываць свае імёны і раздаваць інтэрв’ю. Мэта іх акцыі была не ў жаданні праславіцца, а звярнуць увагу на тое, што «людзі ў Беларусі падвяргаюцца турэмнаму зняволенню і катаванням за крытыку рэжыму ці патрабаванне свабоды выказвання меркаванняў».

«Мы лічылі, што сродкі масавай інфармацыі самі змогуць праверыць праўдзівасць падзеі, напрыклад, запросяць экспертаў, але яны не змаглі», — піша Мазеці.

Паводле яго слоў, уся паслядоўнасць падзей здымалася на відэакамеру і тое, што ўжо выкладзена ў сетку, — толькі малая частка гэтага.

У інтэрв’ю «Радыё Свабода» Мазеці паведаміў, што палёт у Беларусь рыхтаваўся цэлы год і на падрыхтоўку было зрасходавана шмат сродкаў. Паводле яго слоў, усе грошы, якія зарабляе піярам Studio Total, ідуць на праекты, якія Мазеці і яго сябры лічаць важнымі для сябе.

Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю аб парушэнні паветранай прасторы краіны замежным самалётам, аднак прадстаўнік арміі Літвы заявіў, што правілы выкарыстання паветранай прасторы яго дзяржавы былі парушаны. Праўда, ваенныя пакуль не звязваюць гэта з акцыяй шведаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні19

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук12

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні19

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць