Эканоміка

У Брэсце адкрыўся завод «Вокс»

У зоне брэсцкага аэрапорта адкрыўся завод па выпуску вырабаў з ПВХ

У мінулую пятніцу, 6 ліпеня, на тэрыторыі СЭЗ «Брэст» адбылося адкрыццё новага вытворча-складскога комплексу па выпуску вырабаў з ПВХ.
Для ЗТАА «Профілі ВОКС» гэта двайное свята. Дзесяць гадоў таму, 5 ліпеня 2002 года, прадпрыемства з польскім і расійскім капіталам было зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Свабоднай эканамічнай зоны.

За адносна кароткі час кампанія стала ў Беларусі вядучым вытворцам вінілавага сайдынгу, падлогавага плінтуса і бясшвовых панэляў для ўнутранага аздаблення будынкаў. Колькасць працаўнікоў павялічылася з 25 чалавек у 2003 годзе да 284 — у 2012-м. Але да гэтага часу прадпрыемства заставалася «у гасцях» — на арандаваных плошчах ў Каціным Бары. І вось, нарэшце, доўгачаканае для калектыву падзея — завяршэнне будаўніцтва і адкрыццё вытворчасці на ўласных плошчах. У гэты праект было інвеставана больш за 20 млн даляраў.

Як падкрэсліў у час урачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцця новага завода кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Брэст» Віктар Неўдах, прадпрыемства задае высокія стандарты якасці будматэрыялаў на рынках Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны.
Ён выказаў надзею, што гэта не апошняя бізнэс-ідэя расійскіх і польскіх заснавальнікаў прадпрыемства. Мяркуючы па іх настрою, так яно, хутчэй за ўсё, і будзе.

Польскі заснавальнік Гжэгаж Лучак падзяліўся сумневамі, без якіх не абышлося на пачатковым этапе праекта. «12 гадоў таму, — сказаў ён, — стала зразумела, што развіццё „ВОКСа“ немагчыма без будаўніцтва завода ва Усходняй Еўропе. Месца для яго размяшчэння падбіралі старанна: ці спрыяльнымі будуць у Беларусі ўмовы для развіцця бізнесу? Ці атрымаецца знайсці дастатковую колькасць работнікаў адпаведнай кваліфікацыі? Цяпер ужо відавочна, што мы зрабілі правільны выбар»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць