Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (Сурганава, 15). 16.30.
Як паведаміў НН пісьменнік Уладзімір Арлоў, багата ілюстраваны том «Вялікае Княства Літоўскае», які яны падрыхтавалі ў супрацы з мастаком Змітром Герасімовічам, будзе прэзентаваны 6 жніўня. Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Сурганава, 15). Пачатак, а 16.30.
Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько. Вядома ж, можна будзе набыць кнігу.Яе прыкладная цана складае 350 тысяч.
Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства» — нібы працяг кнігі Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выходзіла
«Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — адзначае Уладзімір Арлоў. — Якраз 6 жніўня Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу».У сувязі з гэтым бібліятэка наладзіць выставу гістарычнай літаратуры, якую наведнікі прэзентацыі змогуць пабачыць.
Каментары