Грамадства11

У інтэрнэце запрацаваў сайт у падтрымку Антона Сурапіна

Адрас — antonsurapin.org

У інтэрнэце запрацаваў сайт у падтрымку затрыманага журналіста Антона Сурапіна — antonsurapin.org.

На сайце можна прачытаць навіны, што датычацца Сурапіна, даведацца пра акцыі, праведзеныя ў яго падтрымку, прагледзець публікацыі, што датычацца фатографа. Таксама там размешчана сутнасць абвінавачання Сурапіна і адрасы, па якіх можна аказаць яму падтрымку.

Найбліжэйшым часам на сайце з'явіцца англамоўная версія.

Сурапін быў затрыманы КДБ 13 ліпеня па справе аб незаконным перасячэнні мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 4 ліпеня. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых мядзведзяў. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Такім чынам яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.

Тым часам КДБ працягвае расследаваць крымінальную справу па факце перасячэння дзяржмяжы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, абвінавачанні выстаўленыя двум фігурантам.
Адзін з іх — 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фотаздымкі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў. Другі — Сяргей Башарымаў, які займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога шведы — удзельнікі акцыі маглі або планавалі здымаць жыллё.

У дачыненні да Сурапіна распачата справа на падставе ч. 3 арт. 371 КК, ён абвінавачваецца ў "дапамаганні наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб". Башарымаву нібыта ўжо выстаўлена абвінавачанне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Ёсць таксама звесткі, што па справе затрымліваліся дзве дзяўчыны.
Гэта сяброўка Башарымава Ірына Лагойка, якая суткі правяла ў СІЗА КДБ. З яе ўзята падпіска аб невыдаванні тайны следства. А таксама 16-гадовая Кацярына Скурат, якая нібыта першай сфатаграфавала плюшавых мішак і даслала фотаздымкі Сурапіну. Дзяўчыну дапыталі ў прысутнасці бацькоў і адпусцілі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму25

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома2

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму25

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць