Абы надвор'е спрыяла.
Зорны дождж прасыплецца на Зямлю гэтымі днямі: 11–13 жніўня. Наша планета пройдзе праз сярэдзіну метэорнага патоку Персеідаў, шлейф пылавых часціц каметы
Яны будуць згараць у зямной атмасферы, робячы ўражанне, што зоркі падаюць на зямлю.
Актыўны струмень пачаўся 17 ліпеня і прадоўжыцца па 24 жніўня.
Але менавіта начамі ў гэтыя выходныя ён будзе найбольш моцным і заўважным.Абы надвор’е спрыяла, бо абяцаюць дажджы.
Персеіды штогод з’яўляюцца ў жніўні з боку сузор’я Персея і лічацца адным з самых відовішчных зоркападаў.Да сотні метэораў у гадзіну.
Назіраць з’яву лепш за ўсё за горадам, дзе няма вулічнага асвятлення. Ляцець метэоры будуць з хуткасцю 60 кіламетраў у секунду.
Наступны зоркапад — у лістападзе, калі Зямля традыцыйна пройдзе праз метэорны паток Леанідаў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары