Надвор'е

Пахмурнае і даждлівае надвор'е захаваецца да выходных

Непагадзь сёння прынёс паўднёвы цыклон з Украіны.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 13 жніўня на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, непагадзь прынёс паўднёвы цыклон, які ідзе з Украіны на паўднёвыя раёны Беларусі.

«Найболей складаныя ўмовы надвор’я нас чакаюць у аўторак. Абвешчана штармавое папярэджанне»,
— адзначыў Рабаў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, ноччу ва ўсіх раёнах, а днём месцамі моцныя дажджы і ўзмацненне ветру да 15–20 м/с, у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 11–16°С, днём 14–20°С, па ўсходняй палове да 23°С.

Як паведаміў Рабаў, у сераду, чацвер і пятніцу таксама на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў сераду ноччу складзе плюс 10–15°С, днём 16–23°С. У чацвер ноччу плюс 10–16°С, днём 18–24°С. У пятніцу тэмпература паветра ноччу складзе 10–16°С, днём чакаецца плюс 19–24°С.

«Да выходных цыклон страціць сваю актыўнасць, пойдзе на Расію, і з ростам атмасфернага ціску надвор’е палепшыцца, дажджы на большай тэрыторыі спыняцца,

пройдуць толькі месцамі і будуць невялікімі», — паведаміў сіноптык. Тэмпература паветра ў суботу і нядзелю складзе ноччу плюс 8–14°С, днём 19–26°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць