Эканоміка44

Статыстыка Белстата пацвярджае кантрабанду растваральнікаў

Схема экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам названых прадуктаў нафтахіміі выбудаваная для атрымання звышпрыбыткаў.

Яны атрымліваюцца за кошт сыходу ад выплаты экспартнай пошліны на нафтапрадукты і адначасна для разгону росту ВУП Беларусі. Гэты сумны факт вынікае з афіцыйнай статыстыкі.

Паводле звестак Белстата, экспарт растваральнікаў і разбаўляльнікаў з Беларусі ў I паўгоддзі 2012 склаў 2,87 млн тон на суму $ 2,526 млрд. Практычна ўвесь аб’ём — 2,869 млн тон — быў пастаўлены ў краіны Еўрапейскага Саюза. У тым ліку экспарт у Нідэрланды склаў 1,324 млн тон на $ 1,173 млрд, у Латвію — 1,278 млн тон на $ 1,115 млрд, у Літву — 254 тыс. тон на 225,4 млн, піша Afn.by.

Як высвятляецца, беларуская эканоміка ўсё ж не можа абыходзіцца і без сапраўдных растваральнікаў і складаных арганічных разбаўляльнікаў, якія ў краіне не вырабляюцца. У I паўгоддзі 2012 года Беларусь імпартавала 2,335 тыс. тон на суму… усяго толькі $ 5,3 млн. У тым ліку 1,353 тыс. тон было імпартавана з Расіі на суму $ 2,161 млн, 251 тон з Італіі на $ 635,1 тыс., 235 тон са Славеніі на $ 521,0 тыс., 172 тон з Германіі на $ 739,6 тыс., 134 тоны з Польшчы на 315,3 тыс.

Канчатковы прысуд распушчальна-разбаўляльнай схеме выносіць параўнанне сярэдніх цэнаў імпарту і экспарту.

Паводле Белстата, сярэдняя цана экспарту растваральнікаў і разбаўляльнікаў з Беларусі склала $ 880 за тону, якая «па чыстай выпадковасці» амаль супадае з сярэдняй цаной экспарту нафтапрадуктаў — $ 860 за тону.

Між тым, сярэдняя цана імпарту ў краіну сапраўдных растваральнікаў і разбаўляльнікаў склала $ 2,3 тыс. за тону.

У цяперашні момант расійскія кампаніі не ажыццяўляюць пастаўку нафтапрадуктаў у Беларусь, а кіраўніцтва РФ спрабуе разабрацца ў распушчальна-разбаўляльным бізнесе. Якім чынам вынікі расследавання адаб’юцца на адносінах паміж РБ і РФ і, у прыватнасці, умовах пастаўкі сырой нафты ў РБ будзе вырашаць кіраўніцтва дзвюх краін. Імаверна, у Маскве вырашаць, што зрабіць з суб’ектамі гаспадарання — удзельнікамі распушчальна-разбаўляльнага бізнесу, у выніку якога бюджэт РФ за 1-е паўгоддзе 2012 недалічыўся 1,1 млрд даляраў.

Так званая вытворчасць растваральнікаў і разбаўляльнікаў ўнесла істотны ўклад у фармаванне росту ВУП Беларусі — 2,8% за 7 месяцаў гэтага года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць