Спорт77

Скандал: у Майкла Фэлпса могуць забраць медалі Алімпіяды-2012

Легендарнага плыўца вінавацяць у прыхаванай рэкламе.

22-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў, 18-разовы алімпійскі чэмпіён Майкл Фэлпс, паводле брытанскай прэсы, парушыў 40-е правіла Міжнароднага алімпійскага камітэта. За гэта яго могуць пазбавіць медалёў, заваяваных на Гульнях у Лондане.

Згодна з правілам, агучаным сёлета, ніводзін з спартсменаў, якія бяруць удзел у алімпійскіх спаборніцтвах, ад 18 ліпеня да 15 жніўня не мае права быць задзейнічаны ў неалімпійскіх маркетынгавых кампаніях.

Скандал разгараецца з-за двух фота, на якіх спартсмена знялі з торбамі Louis Vuitton. На адным з іх плывец выяўлены разам з легендарнай савецкай гімнасткай Ларысай Латынінай. Фірменная сумка на здымку знаходзіцца ў яго пад нагамі. На другой фатаграфіі Фэлпс прымае ванну, а сумка знаходзіцца пад ёй.

Паведамляецца, што здымкі былі апублікаваныя вядомым фатографам - Ані Ляйбовіц.

Французскі дом моды ўжо заяўляе, што гэта - неафіцыйныя здымкі, і што яны былі выкрадзеныя ў кампаніі.
Аб гэтым, у прыватнасці, паведаміў прадстаўнік Louis Vuitton брытанскай газеце The Daily Mail.

Прадстаўнікі Фэлпса таксама сцвярджаюць, што яны не давалі згоды на публікацыю фатаграфій.

Цяпер усё залежыць ад таго, ці наўмысна выйшлі ў свет фота, альбо ж яны сапраўды трапілі на ўсеагульны агляд нелегальным шляхам.

Фота са спартсменам былі апублікаваныя на розных сайтах яшчэ 13 жніўня. Цяпер

Фэлпс можа страціць медалі, заваяваныя ў Лондане - усяго ён выйграў 4 залатыя і 2 срэбраныя ўзнагароды.

Каментары7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць