Спорт

Глеб, хутчэй за ўсё, застанецца ў БАТЭ да канца сезона

Пасля гульні з «Хапаэлем» (2:0) Аляксандр Глеб, адказваючы на пытанне пра выклік у зборную Беларусі [гульні 7 і 11 верасня], заявіў, што да гэтых матчаў яшчэ далёка, і цяпер усе думкі ў яго пра матч у адказ з ізраільцянамі [28 жніўня] і гульню з «Гомелем».

«Прыйдзе час — будзе зборная. Да яе яшчэ далёка. Цяпер зваротная гульня з „Хапаэлем“, потым сустрэча з „Гомелем“. Там паглядзім, што будзе».

Згодна з календаром, сустрэча з камандай Алега Кубарева запланаваная на 2 верасня.

Раней Віктар Ганчарэнка высока ацэньваў магчымасць таго, што кантракт з Глебам, які заключаны да 30 жніўня, будзе працягнуты.

Анатоль Капскі пасля матчу з «Хапаэлем» заявіў, што пытанне з кантрактам Глеба будзе вырашана пасля зваротнай гульні.

Паводле інфармацыі Goals.by, рэальных прапаноў з боку еўрапейскіх клубаў цяпер у Глеба няма, і бакі блізкія да таго, каб працягнуць супрацоўніцтва.
Адным з важных фактараў такога рашэння паўабаронцы можа стаць выхад БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, шанцы на які моцна выраслі пасля хатняй перамогі над «Хапаэлем» (2:0).

Нагадаем, трансфернае акно зачыніцца ў Еўропе 31 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі28

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ1

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў8

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы4

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні47

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў45

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць