Культура2929

Спевака Якава Навуменку забілі ў Крыме

Народны артыст Беларусі памёр сёння ноччу ў Севастопалі.

Якаву Навуменку праламілі чэрап ў цэнтры Севастопаля 19 жніўня. Роўна праз тыдзень ён памёр у гарадскім шпіталі № 1.

Першапачаткова ў інтэрнэце разышлася інфармацыя: «Падчас аднаго з канцэртаў Якаў Навуменка разам з сынам хацеў патрапіць за кулісы сцэны, маўляў, выступаў яго добры знаёмы. А ахоўнік пачаў перашкаджаць нашаму артысту. У выніку завязалася бойка. Якаву Навуменку праламалі чэрап, а яго сыну Ціхану зламалі сківіцу…»

Высокапастаўленая службовая асоба з Севастопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі выклала Еўрарадыё сваю версію трагедыі на ананімных умовах:

«Ваш Народны артыст гуляў разам з кампаніяй па Прыморскім бульвары, непадалёк ад Плошчы Нахімава. Ведаю пра гэта ад знаёмага з міліцыі. Чамусьці ён пачаў на словах спрачацца з вулічным скрыпачом, той груба адказаў. На бок скрыпача сталі мясцовыя. Нібыта жорсткай бойкі не было, толькі штурханіна.

Але так здарылася, што артыст паваліўся і стукнуўся галавой аб бардзюр…»

Севастопальская міліцыя таксама катэгарычна абвяргае інфармацыю пра канцэрт і ахоўніка-забойцу.

«Канфлікт здарыўся 19-га жніўня ў цэнтральным раёне горада на плошчы Нахімава, — паведамляе Вольга Ярмоленка, кампетэнтная службовая асоба з Упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў па Севастопалі. — Зараз нашым Следчым упраўленнем распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 115 крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства).

У гэты вечар там не было ніякага канцэрта, не было ніякага ахоўніка. Гэта проста вялікая плошча ў цэнтры горада.
Побач — Графская прыстань, Прыморскі бульвар, вялікая колькасць людзей. Проста здарыўся канфлікт паміж артыстам і нявызначанай асобай», дадае Еўрарадыё.

***

Дырэктар АГА «Музычны прадзюсарскі цэнтр» Андрэй Каліна даведаўся пра смерць спевака за гадзіну да таго, як з’явіліся першыя паведамленні СМІ:.

«Я сёння першы дзень як выйшаў з адпачынку, і адразу такая навіна. — кажа спадар Каліна. — Я ведаў, што Якаў Паўлавіч адпачывае ў Севастопалі. Ён мусіў выступаць на канцэрце 31 жніўня, мне на днях патэлефанавала ягоная жонка Ала, і сказала, што ён не зможа выступіць, бо знаходзіцца ў шпіталі. Я прасіў перадаць прывітанне і пажаданні як мага хутчэй папраўляцца, аднак яна мне сказала, што Якаў у коме».

Падрабязнасцяў інцыдэнту на канцэрце пакуль ніхто не ведае.

«Дакладна скажу, што сам Якаў Паўлавіч на тым канцэрце не выступаў. — кажа Андрэй Каліна.
— Ён убачыў на сцэне свайго аднакашніка, і вырашыў прайсці за кулісы. Сам Якаў вучыўся ў Гнесінцы, таму сустрэць аднакурсніка за мяжой было нескладана. Мне здаецца, што Якаў Паўлавіч, для якога прайсці за кулісы ў Беларусі не праблема, проста не разлічыў, што ў суседняй краіне правілы могуць быць іншыя. У любым разе, я лічу, што меры бяспекі з боку аховы былі недапушчальна перавышаныя».

* * *

Якаў Паўлавіч Навуменка — вядомы беларускі спявак. Нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы.

Вучыўся ў мінскай кансерваторыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе яго настаўнікамі былі Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гелена Веліканава. Яго песні спявалі такія вядомыя калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».

У 2011 г. Навуменка атрымаў званне народнага артыста Беларусі. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча.

У Севастопалі жыла яго сястра, тут ён з 1976 па 1977 г. вучыўся ў Прыборабудаўнічым інстытуце.

«Тады прафесія інжынера была моднай. Вучыўся амаль на выдатна, але своечасова зразумеў: не маё.
І чужое месца не хацелася займаць. Забраў дакументы і накіраваўся з імі ў ваенкамат — забірайце. А там сказалі — толькі флот, але, праўда, у Севастопалі», — згадваў ён.

«У нас з жонкай Алай, якая працавала музычным рэдактарам на тэлебачанні, было вельмі насычанае жыццё, і проста захацелася спакою. Спачатку з’явілася пад Жодзінам дача, потым купілі там жа кватэру,

а пасля ўсё гэта прадалі і пабудавалі недалёка дом, у ім і жывем амаль два гады. Разводзім кветкі. І радуемся камунікацыі з унукамі
— іх нам цяпер прывезла дачка Вераніка: беларускія тэлегледачы павінны памятаць яе па праграме „Аксамітны сезон“. Яна з мужам працуе ў Ліёне на Euronews. А наш сын Ціхан перайшоў на чацвёрты курс Інстытута журналістыкі», — згадваў Навуменка ў інтэрв’ю год таму.

А апошняй справай спевака стаў збор і перанос на сучасныя носьбіты беларускамоўных песень 1970-х, якіх не засталося нават у фанатэцы Беларускага радыё. Трэба, каб хтосьці гэтую справу працягнуў.

Каментары29

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць