Грамадства11

Павел Шарамет: «Дзень народзінаў Завадскага — свята са слязьмі на вачах»

Сям’я Завадзкага — маці Вольга Рыгораўна, жонка Сьвятлана, сын Юры — цяпер не адзначаюць дзень народзінаў Зьмітра, бо для іх гэта вельмі балюча. Радыё Свабода павіншавала Вольгу Рыгораўну: «Дзякуй вялікі, дзякуй».

Карэспандэнтка: «Скажыце, можа, ёсьць нейкія зрухі, навіны ў справе Зьмітра?»

«Нічога, нічога. Чым далей, тым больш цішыні. Вось ужо 12 год прайшло, трынаццаты пайшоў, як зьнік сын. А там хутка ўжо 15, і тады ўжо можна будзе закрыць справу, як кажуць, „за сканчэньнем тэрміну даўнасьці“».

Карэспандэнтка: «Вольга Рыгораўна, а ўсё ж у сям’і, з унукам вы неяк адзначаеце, узгадваеце дзень народзінаў Дзімы?»

«Не. Толькі сама. Сьвятлана тэлефануе. А ўнук Юры нешта даўно не званіў. А наагул мы кантактуем. І Сяржук, муж Сьвятланы, да мяне прыходзіць. Мы сябруем».

Сябар і калега Зьмітра Завадзкага Павал Шарамет кажа:

«Мы кожны раз памятаем і дзень, калі Зьміцер быў выкрадзены, і дзень ягонага нараджэньня. Дзень народзінаў — гэта такое складанае для ўсіх ягоных блізкіх сьвята, таму што вельмі балюча. Гэта сапраўды сьвята са сьлязьмі на вачах. Але ніхто нічога не забыўся.
І Першы канал, дарэчы, дагэтуль падтрымлівае сям’ю. Проста прайшло шмат гадоў, і падаецца, што ўсё гэта пакрылася такім покрывам гісторыі і часу. Але ўсё гэта ня так. Такія справы ня маюць тэрміну даўнасьці. Мы проста чакаем нейкіх істотных пераменаў у беларускім жыцьці, каб завяршыць і гэтую трагічную гісторыю».

Пачынаючы з 2000 году, пракуратура чатыры разы закрывала і аднаўляла расьсьледаваньне справы аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага. Апошні раз крымінальная справа была прыпынена ў красавіку 2006 году.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць