Надвор'е

Верасень у Беларусі будзе цёплым

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 3 верасня на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

«У цэлым верасень парадуе добрым цёплым надвор’ем», — сказаў Рабаў.
Сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца на градус вышэй за кліматычную норму і складзе 11–13°С. Колькасць ападкаў — у межах 75–90% ад сярэдніх шматгадовых значэнняў пры норме 50–71 мм.

Як паведаміў Рабаў, да 5 верасня чакаецца цёплае надвор’е, у асобныя дні месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У другой палове першай дэкады прагназуюцца часам дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах туман.

Тэмпература паветра ў першай дэкадзе верасня ноччу галоўным чынам складзе 7–14°С, у асобныя ночы па поўдні да 16°С. Максімальная тэмпература днём плюс 17–25°С, у самыя цёплыя дні ў пачатку дэкады па Брэсцкай і Гомельскай абласцях паветра можа прагрэцца да плюс 26–28°С. У другой палове дэкады ў асобныя дні пры пахмурным надвор’і дзённая тэмпература не перавысіць плюс 14–16°С.

У другой дэкадзе на працягу некалькіх дзён (ад двух да чатырох) прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, часам у самыя халодныя ночы плюс 2–5°С, на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С. Дзённая тэмпература паветра плюс 14–19°С, зрэдку па поўдні плюс 20–22°С, на працягу аднаго-двух дзён па паўночным усходзе максімальная тэмпература паветра не перавысіць плюс 8–13°С.

Як паведаміў Рабаў, у першай пяцідзёнцы трэцяй дэкады чакаецца адзін-два дні з дажджамі. Месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С, месцамі на глебе і дзе-нідзе ў паветры верагодны замаразкі да 0 — мінус 3°С. Дзённая тэмпература складзе плюс 11–18°С.

У канцы верасня чакаецца няўстойлівы характар надвор’я. Часам дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–12°С, днём 10–15°С цяпла, у асобныя дні па Брэсцкай і Гомельскай абласцях плюс 16–19°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць