Усяго патроху11

У Мінску ў краме выяўлена няякасная кураціна

Няякаснае мяса птушкі было выяўлена на тэрыторыі Маскоўскага раёна Мінска супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Маскоўскага РУУС сумесна са спецыялістамі падатковай інспекцыі, а таксама цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, пры праверцы гандлёвай кропкі аднаго з гандлёвых цэнтраў была знойдзена гатовая да рэалізацыі курыная прадукцыя з невядомым тэрмінам вырабу.

Мяса птушкі агульнай вагой больш як 240 кг было канфіскавана, а яе ўзоры адпраўлены на экспертызу.
Па выніках даследаванняў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прызнаў кураціну няякаснай і непрыдатнай да ўжывання. Гэта мясная прадукцыя была канфіскавана, уладальнік гандлёвай кропкі і прадавец прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці (спагнаныя штрафы ў памеры 2,5 і 2 млн. рублёў адпаведна).

У далейшым супрацоўнікі міліцыі сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі наведалі прыватнае прадпрыемства, якое паставіла няякасную партыю для рэалізацыі і на якім былі ўстаноўленыя грубыя парушэнні санітарных норм.
Увогуле пры азнаямленні з працэсам перапрацоўкі і захоўвання курынага мяса спецыялісты налічылі 14 парушэнняў санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў.

Таму была накладзена забарона на рэалізацыю каля 400 кг знойдзенай на прадпрыемстве прадукцыі з мяса птушкі (у далейшым кураціна была перададзена на корм жывёле), праца самой вытворчасці прыпынена. Кіраўніцтва прадпрыемства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці (спагнаны штраф у памеры 9 млн. рублёў), па выніках праверкі выдадзеныя прадпісанні па ліквідацыі прычын, з-за якіх сталі магчымыя санітарныя парушэнні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю12

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць