Улада

Берасьцейшчына хоча зьмяніць імідж

Летам у Высокiм Камянецкага раёну мае адбыцца фэстываль сельскага турызму.

Летам у Высокiм Камянецкага раёна мае адбыцца фестываль сельскага турызму.

Гаспадары сядзiб з вобласцi, кiраўнiкi турыстычных арганiзацый збяруцца на агляд, абмен вопытам. Магчыма, да форуму праявяць цiкавасць людзi з iншых рэгiёнаў краiны. Фэст, хутчэй, за ўсё будзе называцца «Зорка Высокага свецiць усiм». Ужо зараз да свята рыхтуюцца педагогi i выхаванцы Высокаўскага цэнтра пазашкольнай работы. Тут i прыдумалi названы слоган.

Дырэктар цэнтра Людмiла Дудар расказала, што ў iх установе каля двухсот дзяцей займаюцца краязнаўчай работай па праграме «Спадчына». Юныя следапыты не толькi вывучаюць гiсторыю, памятныя мясцiны свайго края, але актыўна паляпшаюць, упрыгожваюць родную зямлю. На iх рахунку добраўпарадкаванне навакольных крынiц, якiм школьнiкi займалiся разам з дарослымi. Кожную вясну ўдзельнiкi гурткоў працуюць на ўборцы тэрыторыi свайго гарадка i, перш за ўсё яго галоўнай славутасцi — парку.

Гiсторыя гэтага парку налiчвае некалькi стагоддзяў. Ён быў разбiты на тэрыторыi старога замчышча Высокаўскага замка, велiчнага ўзору бастыённай сiстэмы ўмацаванняў ХVII стагоддзя. Замак згарэў ў 1748 годзе, але пазнейшыя гаспадары Высокага шанавалi гiсторыю сапегаўскага замка. У 1815 годзе жонка Паўла Сапегi Пелагея Патоцкая каля старых муроў пабудавала палац i пашырыла парк за межы вала. Палац называюць помнiкам архiтэктуры перыяду класiцызму. Ён захаваўся да нашага часу i з’яўляецца зараз адным з карпусоў санаторнай школы‑iнтэрната. У канцы ХIХ стагоддзя парк перажыў рэканструкцыю i стаў сапраўднай жамчужынай нашага края. Тут да гэтай пары растуць чорная i веймутава сасна, еўрапейская i даурская лiстоўнiцы, заходняя туя, каштан, бук, дуб пiрамiдальны, акацыi, клёны, ясенi. Доўгая каштанавая алея i цяпер здзiўляе сваёй прыгажосцю. А магутныя, не менш чым двухсотгадовыя дубы, уражваюць велiччу.

Але стары парк даўно молiць аб дапамозе. Касметычныя рамонты, якiя не раз праводзiлiся за сродкi мясцовай улады, помнiк прыроды не выратуюць. Не спрыялi паляпшэнню атмасферы парку гарадскiя ачышчальныя збудаваннi, якiя размешчаны амаль што на яго тэрыторыi. Ёсць шмат iншых праблем. I вось добрая вестка прыйшла з Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Выдзелены сродкi на праект правядзення рэканструкцыi парку. Пакуль толькi на праект. Але, як гаварыў правадыр сусветнага пралетарыяту, галоўнае — увязацца ў бой... Тым больш што Высокае Камянецкага раёна ўвайшло ў спiс 25 малых гарадоў Брэстчыны, праграма развiцця якiх зараз дапрацоўваецца.

Мэтай рэалiзацыi гэтай праграмы, як вядома, з’яўляецца сацыяльна‑эканамiчнае развiццё рэгiёнаў i, як вынiк, — дастойнае жыццё людзей. З пачатку 90‑х гадоў у горадзе закрылiся асноўныя прадпрыемствы — завод жалезабетонных вырабаў, кансервавы завод, вытворча‑гандлёвы камбiнат, райсельгастэхнiка. У пяцiтысячным населеным пункце, дзе працаздольнага насельнiцтва прыкладна дзве тысячы, страчана 700 рабочых месцаў. Выжыў пасля ўсiх перамен толькi сыраробны завод, зараз гэта беларуска‑расiйскае прадпрыемства «Белавежскiя сыры». Пасля рэканструкцыi ў апошнiя два‑тры гады там на работу прынята 150 чалавек. Чакаецца, што на месцы былога кансервавага хутка ўступiць у строй прадпрыемства па вытворчасцi сокаў i дзiцячага харчавання з нямецкiм капiталам. Ёсць некаторая надзея, што з прыняццем праграмы ва ўмовах выгаднага iнвеставання цiкавасць да самабытнага края праявiць прыватны капiтал.

— Турызм можа стаць выгаднай справай для дзелавых людзей i дадатковай крынiцай папаўнення бюджэту Высокага, — сказаў карэспандэнту «МС» старшыня Высокаўскага гарадскога Савета, ён жа кiраўнiк выканаўчай улады Леанiд Бiрук. — Галоўная наша жамчужына — стары парк — будзе рэканструяваны. Новыя ачышчальныя збудаваннi ўжо ўступяць у строй сёлета. А старыя будуць паступова закансерваваны. I не толькi парк у нас цiкавы, тут што нi крок зрабi — усё дыхае даўнiной, — працягвае свае разважаннi Леанiд Леанiдавiч. — Побач з горадам — Воўчын, радавое гняздо апошняга польскага караля Аўгуста Панятоўскага. Геаграфiчнае становiшча горада з усiх бакоў выгаднае, калi глядзець на яго праз прызму турыстычнай галiны. Да Белавежскай пушчы можна даехаць за гадзiну, дзяржаўная мяжа i блiжэйшы пагранпераход усяго за адзiнаццаць кiламетраў ад былога райцэнтра.

Iх, былыя райцэнтры, вялiкiя пасёлкi, гiсторыя, не абдзялiла ўвагай. Некаторыя, у мiнулым гарады з магдэбурскiм правам, захавалi памяць у мурах палацаў i замкаў, на жаль, амаль ушчэнт разбураных. Iмёны Сапегаў, Касцюшкi, Напалеона Орды звязаны з такiмi населенымi пунктамi, як Ружаны, Косава, Целяханы. У кожным з пасёлкаў жывуць народныя ўмельцы, нейкiм чынам выжылi спрадвечныя рамёствы. Тут захоўваюць традыцыi, спяваюць песнi, якiх ужо не пачуеш у горадзе. Словам, тут раскошны край для агратурызму. Калi ў справу ўкласцi грошы.

Як сказаў начальнiк сектара турызму ўпраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Брэсцкага аблвыканкама Мiкалай Шайко, турфiрмы пакуль што працуюць па‑старому. Мы церпiм ад таго, што не ўмеем паказаць свае «жамчужыны». А будаваць турызм па‑сучаснаму, — значыць, укладваць сродкi ў развiццё бiзнэсу. Замежны турыст паедзе, калi яму будзе забяспечана камфортнае пражыванне разам з нацыянальным каларытам i цiкавымi экскурсiямi. А на маршрутах, нават тых, што ёсць, пакуль вельмi бедная iнфраструктура. Магчыма, пасля прыняцця дзяржаўнай праграмы развiцця рэгiёнаў турыстычныя фiрмы стануць смялейшымi, адважацца ўкладваць сродкi ва ўласнасць на маршрутах. Можна знайсцi шмат цiкавага, арыгiнальнага амаль у кожным раёне.

Адны нашы балоты чаго вартыя! Нядаўна начальнiк упраўлення адукацыi Кобрынскага раёна Валянцiн Трубчык расказваў аўтару гэтых радкоў, як ён знаёмiў з мясцовымi краявiдамi калегу з Германii. Паказаў яму паромную пераправу, балота ля Днепра‑Бугскага канала, поўнае цвiцення i гукаў позняй вясны. Госць быў у вялiкiм захапленнi i ўсё дапытваўся: «Валянцiн, чаму тут няма бiзнэсу?». Адказаць на гэта пытанне было вельмi няпроста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным9

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію13

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове2

Маленькай краіне пашанцавала з назвай. Як востраў у Карыбскім моры зарабляе мільёны на даменным імені

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды5

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак6

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій расказаў пра сваю дзейнасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным9

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць