Ежа77

У Мінску адкрылася першая «антыкавярня»

За хвіліну бяруць 300 рублёў, забавы прапануюць бясплатна.

Учора вечарам у Мінску афіцыйна адкрылася першая гарадская «антыкавярня» пад назвай «Дом Фішэра». Установа размясцілася ў раёне парку Чалюскінцаў, па адрасе пр. Незалежнасці, 84а. Уладальнікі прапануюць наведнікам незвычайны для Мінска фармат: грошы бяруць за праведзены час, а забавы і пачастункі — бясплатна.

Памяшканне, якое займае «Дом Фішэра», умоўна падзеленае на некалькі пакояў-зон. Ёсць маленькая кухня (потым тут паставяць лядоўню і мікрахвалёўку), агульная зала з невялікай сцэнай, пакоі для гульняў і рэлаксу. Рамонт яшчэ не завершаны, шмат чаго трэба дарабіць. Інтэр’еры стараліся выканаць у «хатнім» стылі, які пасуе для адпачынку.

Хвіліна ў «Доме Фішэра» каштуе 300 рублёў, гадзіна — 18 000 і гэтак далей. Імя кожнага наведніка (або сябра, кажуць уладальнікі) будуць запісваць на спецыяльнай дошцы, указваючы тут жа час, калі чалавек зайшоў. Аплата — на выхадзе.

На банкетныя меню разлічваць не варта, а вось кавай, гарбатай, печывам абяцаюць пачаставаць кожнага. Ежу можна прынесці з сабой, на цыгарэты і алкаголь накладзенае табу.

«Гэта нашае рашэнне, ніхто нам яго не навязваў. Мы з мужам за здаровы лад жыцця!» — кажа судырэктар «Дома Фішэра» Кацярына Верабей.

Першапачаткова сваю ўстанову аўтары ідэі называлі «антыкавярняй», а цяпер схіляюцца да таго, што гэта ўсё ж свабодная прастора для творчай моладзі. Так ці інакш, «Дом Фішэра» пазіцыянуюць як месца для сустрэч цікавых людзей, неабавязкова толькі прадстаўнікоў сталічнай «багемы». Тут будуць праводзіць паэтычныя і музычныя вечары, паказваць кіно, ладзіць выставы карцін. Сярод даступных забаваў — настольныя гульні, інтэрнэт, кнігі, Xboх. Пра тое, як хутка змогуць акупіць бізнэс, Кацярына пакуль казаць не хоча. Галоўнае, паводле яе словаў, стварыць выдатную атмасферу і знайсці верных сяброў.

Працаваць «Дом Фішэра» будзе з 11:00 да 23:00 у будні, а ў выходныя — у залежнасці ад загрузкі.

Каментары7

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць