Улада1212

Ярмошына: Сваімі дзеяннямі байкотчыкі паказалі шчыліны ў выбарчым заканадаўстве

«Як выяўляецца, дэмакратычнасць не ўсім на карысць».

Сваімі дзеяннямі байкотчыкі выбараў паказалі, што выбарчае заканадаўства Беларусі дапускае магчымасці яго вольнай інтэрпрэтацыі. Такое меркаванне ў эфіры праграмы «У цэнтры ўвагі» на тэлеканале «Беларусь-1» выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, падводзячы папярэднія вынікі перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

«Тыя, хто не хоча ўдзельнічаць у выбарах, хоча іх сарваць, паказалі, што мы павінныя закон удасканальваць, рабіць яго больш строгім. Як выяўляецца, дэмакратычнасць не ўсім на карысць», — адзначыла Ярмошына.

Яна нагадала, што падчас перадвыбарнай агітацыі ЦВК давялося дадаткова тлумачыць прымяненне палажэнняў Выбарчага кодэкса ў частцы правядзення дэбатаў, каб спыніць адкрытыя злоўжыванні. Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты рэгістраваліся як давераныя асобы іншых кандыдатаў і атрымлівалі магчымасць удзельнічаць у дэбатах некалькі разоў.

Кіраўнік ЦВК расказала, што рыхтуе пакет прапановаў з нагоды ўдасканалення выбарчага заканадаўства, у тым ліку ў частцы вядзення перадвыбарчай агітацыі. На думку Лідзіі Ярмошынай, трэба даваць кандыдатам больш магчымасцяў для вядзення перадвыбарнай агітацыі за свой кошт, пераходзіць ад статычных формаў перадвыбарчай агітацыі да дыскусійных. Змен патрабуюць таксама некаторыя формы ўдзелу ў выбарах, напрыклад, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу мінчукоў на тое, што ў сталіцы з’явіліся невялікія чорна-белыя плакаты з інфармацыяй пра ўсіх прэтэндэнтаў на месца ў парламенце. «Гэта ініцыятыва мясцовых уладаў, якія за свой кошт вырабілі плакаты, таму што самі кандыдаты адмаўляюцца, не бяруць сродкі, выдзеленыя для гэтага з бюджэту», — сказала кіраўнік ЦВК, падкрэсліўшы, што мае на ўвазе перш за ўсё тых, хто здымаецца з выбараў.

Больш за тое, некаторыя кандыдаты да гэтага часу не здалі фатаграфіі для агульных плакатаў. «На некаторых з іх замест фота цёмны квадрат. Хацела б заклікаць выбаршчыкаў ацаніць гэта і ўсю ступень непавагі, якая дэманструецца ў дачыненні не толькі да дзяржаўных інстытутаў, але і да іх саміх», — дадала яна.

Гаворачы пра датэрміновае галасаванне, якое пачнецца ў Беларусі на гэтым тыдні, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што такая форма ўдзелу ў выбарах цалкам адпавядае міжнародным стандартам. «Гэта вопыт, які добра сябе зарэкамендаваў у свеце. Мы яго ўспрынялі. Я б сказала, што выбаршчыкі гэтай формай вельмі задаволеныя», — лічыць кіраўнік ЦВК.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць