Улада2222

Незалежныя назіральнікі: яўка склала 45%, выбары не адбыліся

Паводле звестак назіральнікаў ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, акрэдытаваных на некалькіх сотнях выбарчых участкаў ва ўсёй краіне,
яўка на склала 44,7% выбарцаў, а ў Мінску -- менш за 39%. Такія звесткі былі агучаныя пасля закрыцця выбарчых участкаў.

Алесь Чахольскі, адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, паведаміў вынікі назірання сваіх партыйцаў.
«Гомель. З 24-га ўчастку 35-й акругі паведамляюць, што было зарэгістравана на ўчастку 2750 выбарцаў, прагаласавала 1005 чалавек. У Салігорску на 18-м участку 68-й акругі: зарэгістравана 2905 выбарцаў, прагаласавала 1167 чалавек, таксама менш за 40%».

Паведамляе Сяржук Бахун: Мяне, назіральніка на выбарчым участку № 373 г. Менску, выдалілі з ўчастка.
Прычына: маўляў, нехта зрабіў здымак і размясьціў у інтэрнэце. Але ж што такога ў тым, што ёсць фота? І тым больш я ня маю ніякага дачыненьня да гэтага фота! Старшыня камісіі Скроцкая Сьвятлана Міхайлаўна па заяве «назіральніка"ад «Белай Русі» выдаліла мяне і яшчэ аднаго назіральніка з участка. Мне здаецца, што гэта зроблена з-за таго, што па дадзеных на 18.00 на маім участку прагаласавала 35%. Цяпер камісія можа напісаць любыя лічбы!

Інфармацыя са 104-й акругі (Мінск), участак № 449 (вуліца Сердзіча, 26.)
Назіраюць двое хлопцаў (Антон Жылко і Станіслаў Рамановіч), паказваюць камісіі на недахопы ў працы (спроба выдачы бюлетэняў без дакументаў, няправільная арганізацыя галасавання па месцы жыхарства выбаршчыкаў і т.п.). У выніку, на ўчастак прыехалі двое маладых людзей (30–35 гадоў), паказалі нейкія пасведчанні камісіі і селі побач з назіральнікамі.

Правакуюць канфлікт, пастаянна затыкаюць рот назіральнікам, не даюць ўстаць з месца, пагражаюць, што разбяруцца пасля выбараў!

Новыя «назіральнікі» вельмі падобныя да шырока вядомых людзей у цывільным.

І па апошняй інфармацыі (18.35), адзін з «байцоў» піша заяву, што Антон Жылко (незалежны назіральнік) перашкаджае назіраць за выбарамі і просіць выдаліць яго з участку! Антон, дарэчы, налічыў ўсяго толькі 37% яўкі!

У выніку непасрэдна перад падлікам галасоў усіх пяць незалежных назіральнікаў выдалілі з участка.

Назіральнік Сяргей Чарнавокі піша ў Фэйсбуку:
на 121-м участку 94-й Свіслацкай акругі, паводле ягоных падлікаў, прагаласавала 374 чалавекі, а па дадзеных камісіі — 809.

Каментары22

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца4141

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка выказалася пра вайну19

У бабруйскай калоніі памёр зняволены

Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску сталі будаваць сцяну3

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»19

Міністарка аховы здароўя Швецыі страціла прытомнасць на прэс-канферэнцыі ў першы ж дзень знаходжання на пасадзе ВІДЭА6

Джазавую спявачку і кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі па палітычным артыкуле2

СМІ Паўночнай Карэі выразалі з віншавання Лукашэнкі фразу пра «гатоўнасць наведаць вашу краіну»5

«Магчыма, нам трэба падумаць аб стварэнні часовага лагера». Дэмсілы рыхтуюцца да магчымай масавай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі5

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне41

ГрамадстваАбнаўляецца41

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць