Усяго патроху1717

Пенсіянерка паскардзілася ў газету: як можна туалетную паперу назваць «Янка»?

Прадаецца… «Янка». Пад такім загалоўкам у нумары «Звязды» за 21 ліпеня быў змешчаны ліст спадарыні Пінчук з Мінска.
Пачынаўся ён са старога анекдота: маўляў, адна пенсіянерка скардзіцца другой, што ім цяпер у ГУМе рабіць няма чаго… «Як гэта няма чаго? — не згаджаецца тая. — А паабурацца?»

Што адметна, абурэнне нашай чытачкі выклікалі зусім не цэны, не культура абслугоўвання — у аддзеле гаспадарчых тавараў, выбіраючы сурвэткі, яна звярнула ўвагу на прыгожа ўпакаваную туалетную паперу, якая называлася… «Янка». «Вачам не паверыла, — пісала жанчына, — хто ж такое прыдумаў? І як ён мог, калі тут, у Беларусі, няма, відаць, роду, дзе хоць некага — дзеда, прадзеда, стрыечнага брата — не звалі б Іванам, Янкам; няма дзіцячага садка, дзе не было б пары-тройкі дзяўчынак з прыгожым імем Яначка, Янка, няма хаты, дзе не спявалася б песня «У суботу Янка ехаў ля ракі»… Ну і тым больш няма (хочацца ў гэта верыць) аніводнага разумнага чалавека, які на памяць не ведаў бы вершаў нашага класіка Янкі Купалы! Тады чаму менавіта гэтым імем трэба назваць паперу? Няўжо ў дзвюх дзяржаўных мовах не знайшлося іншых, больш падыходных слоў?.."

Як паказала «разведка» (гэта значыць, візіт у той самы ГУМ), туалетная папера «Янка» вырабляецца ў нас, у Беларусі — у Шклове, на папяровай фабрыцы «Спартак».

Таму ліст чытачкі рэдакцыя даслала ў мясцовы райвыканкам з надзеяй, што яго кіраўніцтва, зразумеўшы абурэнне патэнцыяльных пакупнікоў, зверне ўвагу на ўзгаданую ў газеце прадукцыю, больш за тое — неяк далікатна параіць вытворцам пашукаць ёй іншую назву.

Аднак не… На вялікі жаль. Паводле афіцыйнага адказу, які прыйшоў у рэдакцыю (цытуем яго з захаваннем стылю і ў перакладзе, хоць, згодна з дзейным заканадаўствам, ён першапачаткова павінен быць на мове звароту), «…Асноўнай задачай, якой кіравалася ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» пры стварэнні гандлёвага знака «Янка», з’яўлялася вывядзенне прадукцыі санітарна-гігіенічнага прызначэння на рынак Беларусі і краін СНД.

Зрабіўшы яе пазнавальнай у вачах канчатковых спажыўцоў, гарантаваць якасць тавару. Зыходзілі з прынцыпу: назва гандлёвай маркі павінна быць запамінальнай, выява актуальнай, простай у кампазіцыі. Перавага ў выбары колеравага рашэння была аддадзена беларускай стылістыцы…».

Тут, відаць, варта падкрэсліць, што чытачка (яна ж — патэнцыяльны пакупнік альбо «канчатковы спажывец») супраць той самай «беларускай стылістыкі», супраць «колеравага рашэння» не мела нічога. Хутчэй наадварот — падкрэслівала ў лісце, што тавар досыць прыгожа ўпакаваны. Але ж назва…

Што да яе — канкрэтна-то ў афіцыйным адказе паведамляецца: «Абазначэнне «Янка» і выява адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, што пацвярджае дакумент, выдадзены Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь ад 01.12.11 (Пасведчанне № 37390)».

Вось так. Значыць, не варта, так бы мовіць, прыдзірацца, шукаць «крымінал» — усё тут правільна і так, як належыць. Чытай: на месцы, на прадпрыемстве, назву гандлёвай маркі прыдумалі; «наверсе», у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, яе ж падтрымалі і выдалі адпаведны дакумент… А таму — у добры шлях! Няхай выходзіць наш «Янка» — «на рынак Беларусі і краін СНД»!

Няхай, здавалася б…

Але ж неяк няёмка (яшчэ мякка кажучы), што гэтакім нашым, гэтакім беларускім мужчынскім і жаночым, уласным імем (а тым больш — імем шаноўнага класіка!) мы, беларусы, назвалі не айчынныя, скажам, мэблевыя гарнітуры, не новую лінію касцюмаў альбо сукенак з лёну, нават не цукеркі, не хлеб, а… туалетную паперу.

Згодны: выраб яе — таксама справа патрэбная і няпростая, рэгістрацыя назвы — таксама. Але ж калі яна не прываблівае пакупнікоў, а наадварот, абурае (пра што справядліва напісала наша чытачка), магчыма, ёсць сэнс прыдумаць штось іншае?

Ці не так?

Каментары17

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда13

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда13

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць