Музыка55

Памёр Эндзі Уільямс — выканаўца суперхітоў да фільмаў «Хросны бацька», «Гісторыя кахання»

Эндзі Уільямс, выканаўца легендарных хітоў з фільмаў «Сняданак у Ціфані», «Хросны бацька», «Гісторыя кахання» памёр у сваім доме ў Брэнсане, штат Місуры, на 85-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы. У спевака быў рак мачавога пухіра.

У яго засталіся жонка і трое дзяцей. Уільямс у ліпені папрасіў адпусціць яго з бальніцы, каб правесці апошнія дні з роднымі.

Першай сярод яго самых знакамітых песень была кампазіцыя Moon River з кінастужкі «Сняданак у Ціфані»,
удастоенай прэміі Оскар, у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшая музыка».

Эндзі Уільямс быў адным з самых паспяховых выканаўцаў 60-х70-х гадоў. Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган назваў яго «нацыянальным скарбам» за выдатны стыль і меладычны голас.

Песню «Moon River» Уільямс называў сваёй візітоўкай. Яна спалучала ў сабе «выдатную» мелодыю і «несмяротны» верш.

Уільямс нарадзіўся ў штаце Аёва і пачаў сваю прафесійную кар’еру ў складзе квартэта «Браты Уільямс» разам з трыма братамі.

Поспех прыйшоў да яго ў 1960-х дзякуючы тэлевізійнаму шоу — «Шоў Эндзі Уільямса», куды ён запрашаў знакамітых музыкантаў і пачаткоўцаў. Уільямс набыў папулярнасць як унутры краіны, так і за яе межамі.

«Я слаба памятаю 1960-я, — казаў Уільямс. — Не таму, што прымаў наркотыкі. Проста працаваў, не пакладаючы рук».

Сярод яго хітоў такія песні як ««Butterfly», «Can’t Get Used to Losing You» і «Almost There».

У 1960-я гады Уільямс стаў весці ўласнае тэлешоў і пераключыўся з моладзевага рынку сінглаў на рынак альбомаў, арыентаваны на больш дарослую аўдыторыю.

Пікам яго кар’еры стаў 1971 год, калі ён запісаў песню «Speak softly, Love» для фільма «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы ды выпусціў яшчэ адзін шлягер, які застаецца яго візітнай карткай, — «Where do I begin» для фільма «Гісторыя кахання» (Love Story).

Замест кветак, сям’я Уільямса папрасіла прыхільнікаў зрабіць ахвяраванні ў арганізацыю дапамогі сем’ям і хворым на рак мачавога пухіра.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць