«Беларусь з’яўляецца яскравым прыкладам таго, як далёка можа зайсці дыктатар, які адчувае беспакаранасць», — заявіў расійскі палітык і шахматыст Гары Каспараў, які 26 верасня быў ганаровым госцем святкавання50-годдзя беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў польскім сейме.
«Немагчыма пераацаніць ідэю узнагароды Нобелеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага — мужнага чалавека, які змагаецца з дыктатурай. Гэта важны ўзор міжнароднай салідарнасці», — сказаў Каспараў.
Як паведамляе Беларускі інфармацыйны дом (Варшава), у галоўным холе была адкрыта выстава, прысвечаная грамадзянскай супольнасці Беларусі, Алесю Бяляцкаму і праваабарончаму цэнтру «Вясна». Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел
Кіраўнік польскай парламенцкай групы пры ПАСЕ і суарганізатар выставы Анджэй Халіцкі пажадаў Бяляцкаму стаць сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
«Алесь Бяляцкі дапамагаў палітвязням шмат гадоў, менавіта за гэта яго пасадзілі беларускія ўлады. Цяпер ён сам палітвязень і патрабуе нашай падтрымкі», — заявіў старшыня Беларускага інфармацыйнага дома Алесь Зарамбюк.
Дэпутаты і госці падпісалі некалькі дзясяткаў паштовак з пажаданнямі і словамі падтрымкі для Бяляцкага. Паштоўкі будуць высланы ў калонію, дзе адбывае пакаранне праваабаронца.
Каментары