Усяго патроху1919

Двое зладзілі гонку па Гродне: «Фальксваген» забіў жанчыну, а БМВ працягнуў яе 30 метраў па асфальце

Адрамантаваўшы ў гаражы на вуліцы Церашковай машыну, хлопцы на «Фальксвагене» і «БМВ» паехалі дадому. З якой хуткасцю яны рухаліся з аднаго канца горада ў іншы, можна толькі ўявіць.

Па вуліцы Вольгі Саломавай яны мчаліся. Малодшы з прыяцеляў, 19-гадовы кіроўца «Фальксвагена», гнаў па правым шэрагу першым. Жанчына злева па ходу яго руху паспела прайсці па добра асветленым пешаходным пераходзе тры паласы.

Яе збіла на чацвёртай, яна праляцела ў паветры каля трыццаці метраў.
Тут яна была збіта і БМВ, якое адкінула жанчыну на такую ж адлегласць і праехала па целе колам. 49-гадовая гараджанка памерла на месцы.

Кіроўца «Фальксвагена» пачаў тармазіць толькі за пешаходным пераходам. Мяркуючы па пакінутым на дарозе следзе ён ехаў з хуткасцю не менш за сотню кіламетраў у гадзіну.

Здаўшы з шостай спробы тэарэтычны і з пятага практычны іспыты, ён год таму атрымаў пасведчанне і ўжо пяць разоў штрафаваўся за парушэнні правілаў руху.

Кіроўца «БМВ» стаў уладальнікам правоў пяць гадоў таму. За гэты час 19 разоў падвяргаўся спагнанням, у тым ліку -- за двухразовае перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну пазбаўляўся правоў, а пасля гэтага затрымліваўся за рулём п'яным.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць