Улада11

Каліна турэмная

Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да сьпевака Віктара Каліны і яго жонкі перададзеныя ў суд Ленінскага раёна Менска

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ў Ленінскі суд Мінска матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага выканаўца Віктара Каліны і яго жонкі Святланы.

Як паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Дзмітрый Данільчык, В.Каліна абвінавачваецца ў арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 209 КК), арганізацыі заведама непраўдзівага даносу (ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 400 КК) і заведама непраўдзівае паказанне (ч. 2 арт. 401 КК). Другі і трэці склады тычацца дзеянняў беларускага выканаўца ў Маскве, якія былі ім ажыццёўлены для атрымання страхоўкі за нібыта выкрадзены аўтамабіль «Мерседэс». Святлана Каліна абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Зараз В.Каліна знаходзіцца пад вартай, яго жонка 21 лютага была адпушчана са следчага ізалятара пад залог.

Нагадаем, 5 студзеня 2007 года В.Каліну арыштавалі па абвінавачанні ў махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК). Яшчэ раней, 27 снежня 2006 года, у Мінску была затрымана, а потым арыштавана яго жонка. Яе затрымалі ў «Абсалютбанку» пры спробе незаконнага атрымання страхавой сумы ў памеры больш чым 71 млн. рублёў у сувязі з нібыта выкараданнем у Маскве аўтамашыны «Мерседэс», застрахаванай на 34 тыс. долараў.

Паводле слоў Д.Данільчыка, «Мерседэс» знойдзены ў Беларусі, тэрыторыю краіны ён не пакідаў. Следствам устаноўлены саўдзельнік мужа і жонкі Каліна, нейкі расійскі грамадзянін. Матэрыялы ў дачыненні да яго накіраваны ў праваахоўныя органы Расіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць