Культура44

Псіхадэлія, яшчары і Эйфелева вежа — «альтэрнатыўны Мінск» ад Velcom

Кампанія ладзіць шэраг бясплатных экскурсій па «нестандартным» Мінску.

Звычайна экскурсія па Мінску ладзіцца так — Траецкае, Нацыянальная бібліятэка, Выспа слёз -- і далей па праграме…. Шмат хто лічыць, што ў Мінску, апроч сталінскага праспекта Незалежнасці, і глядзець няма чаго. Самае крыўднае, што так думаюць і самі мінчукі. Выправіць гэтую сітуацыю ўзялася кампанія Velcom.

Ад 18 кастрычніка стартуе сацыяльна праграма — бясплатная «альтэрнатыўная» экскурсія па Мінску.
У адной з сацыяльных сетак, у суполцы кампаніі, з’явілася ідэя скласці нешта накшталт падарожнай кнігі па горадзе. У выніку, былі адабраныя сем самых цікавых аб’ектаў, якія можна аб’ехаць на аўтобусе кампаніі за тры гадзіны.

Што за таямнічыя аб’екты?

Падчас экскурсіі для прэсы і блогераў, супрацоўнікі кампаніі Velcom і інтэрнэт-часопіса Сitydog прадэманстравалі публіцы чатыры аб’екты, сярод якіх псіхадэлічны квартал у завулку Адзінцова, дзіўная скульптура жабы, драўляны заапарк, і Эйфелева вежа.

Мухля — закрыты вадаём на вуліцы Харкаўскай — з’явілася яшчэ за часамі Расійскай імперыі, калі супрацоўнікі мясцовай фабрыкі вымочвалі ў ёй скуры. Аднак часы змяніліся, і за савецкім часам былая Мухля стала раёнам адпачынку.

Тады ж невядомыя архітэктары і ўсталявалі тут дзіўныя выявы жывёлаў — гіганцкую жабу, рыбу, яшчарку і васьмінога (па апошнім, дарэчы, ягоная прыналежнасць да васьміногаў разгадваецца не адразу).
Найлепшага месца для аматараў нетыповай савецкай скульпутры ў Мінску і не знайсці.

Наступны пункт — завулак Адзінцова.

Мала хто ведае, але ў Мінску ёсць цэлы квартал рознакаляровых, незразумелай формы жылых дамоў, якія прымушаюць згадаць фільмы пра псіхадэлічныя 60-я ў ЗША,
з той розніцай, што калі ў ЗША такія дамкі сталі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі год з 50 таму, то завулак Адзінцова пабудаваны ў нулявых. Квадратны метр у гэтым незвычайным раёне каштуе ад $2100, а спецыяльная аб’ява заклікае не праводзіць тут «тусоўкі» (напісаныя, дарэчы, праз два «с») са смеццем, каханнем, і брыдкаслоўем.
«Міліцыя едзе сюды 7 хвілінаў» — удакладняюць жыхары.
Арганізатары экскурсіі жартуюць, што тут болей за 7 хвілінаў знаходзіцца небяспечна, а сам квартал называюць «кіслотным ракако».

У Мінску ёсць свая Эйфелева вежа.
Праўда, невялікая, і стаіць яна ў дварах насупраць Нацыянальнай бібліятэкі. Вежа досыць нязграбная, але жыхары раёна Усход, так да канца і не зразумелі, чаму менавіта яна тут усталявана, але вежу, у адрозненне ад парыжан, палюбілі адразу — цяпер цяжка знайсці мясцовых, у якіх бы не было здымку на фоне вежы.

Але не вежай адзінай слаўны гэты раён —

адносна недалёка, на вуліцы Сядых у двары, ёсць заапарк, што праўда, не звыклы, а са скульптурамі жывёлаў.
Мясцовы майстар, які працуе сантэхнікам у ЖЭСе, выразаў з дрэва ці дзіўным чынам зляпіў з пенапласту некалькі жывёлін і рассяліў іх у двары. Такім чынам двор не толькі стаў добраўпарадкаваным, але і знакамітым — у Зялёным Лузе яго даўно прынята дэманстраваць гасцям.

Апроч таго, кампанія Velcom прапануе

паглядзець на мамантаў, якія «пасвяцца» на вуліцы Каліноўскага,
сфатаграфаваць каменнага цмока з Уручча і наведаць музей «старажытнага графіці» — але тое ўжо ўваходзіць у праграму поўнай экскурсіі, на якой «турысты» убачаць той Мінск, які не ўваходзіць у звычайныя даведнікі.

Экскурсія «У кедах па Мінску» ладзіцца чатыры разы на тыдзень — у чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю. Запісацца на яе можна тут.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць