Мова1010

Хтосьці там «перастроіўся ў правы шэраг»

Хтосьці там «перастроіўся ў правы шэраг». Такі выраз сустрэўся мовалюбу Яноўскаму ў «Нашай Ніве». «Строіцца» тут недарэчы, піша сп. Яноўскі ў суполцы by-mova.livejournal.com, бо слова гэтае заўсёды звязана са «строямі», г.зн. уборамі, вопраткай, альбо намерамі, планамі. Ёсць у слоўніках «строіцца» у значэнні «шыхтавацца», «размяшчацца ў адну лінію, рад, шарэнгу», але гэта, бадай, грубы русізм, мове навязаны.

Спадар Яноўскі стаў шукаць: а як жа лепш па-беларуску сказаць, як сказалі б нашы дзяды, як натуральна гучыць па-беларуску? Стаў параўноўваць з прыкладамі з іншых моваў.

Амерыканцы ўжываюць наступныя «аператары»: change lane, move to the [left, right] lane. Дык чаму ж не могуць беларусы казаць: змяніць палосу, змяніць паласу руху, узяць [левую, правую] палосу, узяць улева, управа, рушыць у правую палосу?

Палякі гэтак і кажуць, напрыклад, піша Яноўскі.

Сапраўды, добрая заўвага чытача пра неўласцівае калькаванне, якое ідзе ад адсутнасці беларускамоўнага кантэксту.

Спадзяемся, што зараз нашы чытачы і аўтары будуць часцей ужываць: «Кіроўца змяніў паласу». Рэкамендуем.

Каментары10

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць