Навука і тэхналогіі33

Шкарпэткі па пошце, партал відэарэцэптаў, або Як зарабіць у інтэрнэце

Паказальныя гісторыі інтэрнэт-праектаў на розных стадыях развіцця.

Хутка маладыя беларусы ўжо ў дзіцячым садку будуць шэрыць дадаткі з Google play і App store — пасля абавязковай маннай кашы, вядома.
Дарослыя беларусы збольшага ведаюць пра «неабмежаваныя магчымасці вэб-павуціння», аднак далей за словы справа заходзіць рэдка. Мы абралі тры паказальныя гісторыі інтэрнэт-праектаў на розных стадыях развіцця.

Стас Брыль, сацыяльны пашуковік, «ВерниМомент»

— Аднойчы я ўбачыў па НТВ сюжэт пра маладую пару, якая знайшла адзін аднаго праз сайт чыгункі Германіі — яны абмяняліся позіркамі падчас вандроўкі, аднак не паспелі пазнаёміцца.
Я вырашыў выкарыстаць гэтую ідэю і стварыць адпаведны сэрвіс. У пошуках дапамогі я звярнуўся да Валіка, з якім мы разам вучыліся ў апошнім класе школы. Праз тры месяцы распрацоўкі, у жніўні 2011 года, мы запусцілі сайт «ВерниМомент». У нас сышло каля Br 500 тыс. на пакупку дамена і хостынг, прыблізна $ 20 на рэкламу «Вконтакте».

Ужо праз тыдзень існавання нам напісалі з маскоўскай Акадэміі праектаў Farminers і запрасілі на круглы стол, дзе за адну хвіліну мы павінны былі прэзентаваць наш праект. Па выніках мы ўвайшлі ў топ-15 адабраных — з 900 заявак. Нам выдзелілі інвестыцыі для дапрацоўкі сайта, і праз 20 дзён мы пераехалі ў Маскву. Што датычыць функцыянальнасці «ВерниМомент» — я не ведаю, як часта людзі знаходзяць адзін аднаго з дапамогай сайта, аднак паступала вельмі шмат просьбаў пашырыць базу і дадаць гарады. Цяпер сайт проста вісіць у інтэрнэце. Як толькі ў нас з'явіцца час і магчымасці, мы яго дапрацуем.

Першыя пару месяцаў у Маскве мы шукалі дызайнера і вэб-праграміста, а праз паўгода пераарыентаваліся на стварэнне глабальнага lost and found сэрвісу Beat the bushes — на амерыканскім слэнгу гэта азначае «ўзмоцнена шукаць». Мы прааналізавалі рынак, і высветлілася, што ў гэтай галіне няма лідара, а ўсе існыя сэрвісы адрозніваюцца лайновым дызайнам і нізкай функцыянальнасцю.

Наш сэрвіс будзе дазваляць шукаць людзей, хатніх жывёлін, рэчы і перш за ўсё будзе арыентаваны на ЗША і Еўропу.

Два месяцы таму мы запусцілі бэта-версію сайта. Напрыканцы лістапада мы ляцім у Сан-Францыска, каб развіваць праект. Улетку мы правялі ў ЗША месяц, удзельнічаючы ў розных канферэнцыях, абмяркоўваючы наш вопыт і набываючы кантакты. З бліжэйшых планаў — зрабіць дадаткі на ўсе мабільныя дэвайсы і прыцягнуць аўдыторыю — у нас вялікі бюджэт пад PR. Галоўная мэта — пачаць жыць без інвестыцый. Упэўненасці дадае той факт, што Ігар Мацанюк, былы віцэ-прэзідэнт Mail.ru і галоўны інвестар, у нас верыць.

Іншыя гісторыі чытайце ТУТ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць