Улада

Год безь сьвятла

У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанавала жыхарка Воршы. Алена Клімава распавяла, што ўжо амаль год ня мае электрычнасьці ва ўласным доме. Жанчына гадуе шасьцёра дзяцей зь дзіцячага дому, аднаго зь якіх яна ўсынавіла.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанавала жыхарка Воршы. Алена Клімава распавяла, што ўжо амаль год ня мае электрычнасьці ва ўласным доме. Жанчына гадуе шасьцёра дзяцей зь дзіцячага дому, аднаго зь якіх яна ўсынавіла.

Алена Аляксееўна мае ўласную кватэру ў Воршы. Па тым адрасе прапісана 17 чалавек. Уласныя дзеці, якіх у яе чацьвёра, таксама маюць сем’і. Год таму спн.Клімава пераехала да старэйшага сына ў вёску Вялікая Харкаўка. Цяпер у той хаце жыве яна, яе 70‑ці гадовы бацька, старэйшы сын, ды шасьцёра выхаванцаў. Дзяцей выхоўвае бяз мужа, бо той любіць выпіць. Кажа, што няхай дзеці падрастуць, ня бачачы перад сабой такі прыклад. Усё б добра, але да вясковага дому не падведзеная электрычнасьць. «Пачалося з таго, што ў аршанскіх электрасетках мне прапанавалі зрабіць усё за адзін дзень — толькі заплаці нам 1 200 000 рублёў», — плача жанчына.

Алена Аляксееўна набыла ўсё неабходнае самастойна за суму ў пяцёра меншую ад прапанаванай электрасеткамі. Выклікала супрацоўнікаў электрасетак, і чакае іх каля году. «Кожны раз кажуць, што хутка прыедуць, ды ўсё паробяць, што цяпер працуе адно акно, то прасьцей ім стала аказваць паслугі людзям, ажно ня едуць ужо год», — наракае Клімава. Сям’я яе жыве з гаспадаркі, на кожнага выхаванца дзяржава плаціць па 100 тысячаў рублёў. Жанчына ня скардзіцца на дабрабыт, кажа, што зарабляе на сябе сама. Ёй незразумела, чаму дзяржава так ставіцца да яе, яе сям’і. Хутка пачнуцца экзамены і як дзецям да іх рыхтавацца — не зразумела, кажа Алена Клімава.

Тым часам у Аршанскіх электрасетках кажуць, што не атрымлівалі ад А.Клімавай заявы. Начальнік аддзелу, адказнага за абслугоўваньне вясковых электрасетак Аршанскага раёну, Пётар Усовіч распавёў наступнае. У раёне другі год дзейнічае прынцып абслугоўваньня насельніцтва пад назовам «адно акно». Паслуга, падобная да той, якую так доўга чакае жанчына зь Вялікай Харкаўкі, аказваецца на працягу месяцу. «Няхай зьвяртаецца, піша заяву, і ўсё зробім», — запэўнівае чыноўнік. Трапіць на прыём да Пятра Іванавіча можна штодзень ад 8‑й да 20‑й гадзіны, у суботы — да 17‑й. «Можна хоць уночы, тут працуе дзяжурная служба» — заверыў сп. Усовіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў15

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў15

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць