Улада22

Марэк Мігальскі напісаў начальніку турмы, у якой сядзіць Мікалай Статкевіч

Еўрадэпутат патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць палітвязня.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі адправіў зварот да начальніка турмы № 4 у Магілёве і начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча.

Як паведамляе офіс Мігальскага, прычынай для звароту стала інфармацыя пра тое, што адміністрацыя турмы № 4 у Магілёве, у якой знаходзіцца Статкевіч, стараецца яго поўнасцю ізаляваць: яму адмаўляюць у сустрэчы з праваслаўным святаром, карэспандэнцыя блакіруецца, пасылкі, газеты і брашуры не даходзяць.

У сваім звароце Мігальскі падкрэсліў, што такія дзеянні ў дачыненні да Статкевіча ён расцэньвае як наўмыснае імкненне ізаляваць зняволенага ад знешняга свету, «каб псіхалагічна яго зламаць, пазбавіць яго духоўнай падтрымкі і стварыць уражанне, што пра яго ўсе забыліся і пакінулі на волю лёсу».
Еўрадэпутат падкрэсліў, што дзеянні кіраўніцтва турмы з’яўляюцца нічым іншым, як націскам, катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, а, згодна з ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Канвенцыяй супраць катаванняў, любыя формы катаванняў і жорсткага абыходжання ў турмах недапушчальныя.

Марак Мігальскі заклікаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і праінфармаваць яго, чаму адміністрацыя турмы № 4 у Магілёве ад праваслаўнага Вялікадня і да сённяшняга дня не дазволіла Статкевічу сустрэцца з праваслаўным святаром.

Варта зазначыць, што тыдзень таму офіс еўрадэпутата пачаў кампанію «Свабода x 2» — акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі зняволенымі — Мікалаем Статкевічам і лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Дзмітрыем Дашкевічам.

У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 года быў пераведзены ў СІЗА ў Магілёве. Прычынай стаў афіцыйны дакумент адміністрацыі калоніі, згодна з якім асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця». Паводле слоў жонкі палітыка, фармальнай падставай для абвінавачання стала тое, што на адзенні не было біркі з нумарам зняволенага, ён таксама не згадаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль утрымліваецца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць. Пасля такіх адмоў націск на палітзняволенага ўзмацніўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць