Свет22

Еўрапарламентарыі прапаноўваюць краінам ЕС забараніць продаж інфармацыйных тэхналогій рэпрэсіўным рэжымам

Камітэт Еўрапарламента па замежных справах прапаноўвае краінам ЕС увесці забарону на продаж інфармацыйных тэхналогій рэпрэсіўным рэжымам, якія могуць іх выкарыстаць для цэнзуры інфармацыі і праслухоўвання апанентаў.

Адпаведная рэзалюцыя распрацавана Леанідасам Донскісам, еўрапарламентарыем з Літвы, паведамляе сайт Еўрапарламента.

У спісе краін, якім камітэт па замежных справах Еўрапарламента не рэкамендуе прадаваць інфармацыйныя тэхналогіі, уваходзіць і Беларусь.

«Еўрапарламентарыі застаюцца надзвычай занепакоенымі недахопам дэмакратыі, вяршэнства закона, асноватворных свабод і правоў чалавека ў Беларусі, выказваюць глыбокую занепакоенасць арыштам кандыдата ў лаўрэаты Сахараўскай прэміі 2012 года Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 і шкадуюць адносна дзеянняў польскіх і літоўскіх чыноўнікаў, якія паспрыялі арышту Бяляцкага, падаўшы банкаўскую інфармацыю», — сказана ў рэзалюцыі.

«Еўрапейскія кампаніі, іх даччыныя прадпрыемствы і партнёры павінны адыгрываць ключавую ролю ў распрацоўцы і прасоўванні сацыяльных стандартаў ва ўсім свеце», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Еўрапарламентарыямі асуджаны той факт, што некаторыя еўрапейскія прадпрыемствы даюць «неабмежаваны доступ аўтарытарным рэжымам» у свае банкі даных пад прычынай адпаведнасці мясцоваму заканадаўству — так было ў выпадку з кампаніяй Teliasonera у некаторых постсавецкіх дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі.

Дэпутаты Еўрапарламента вітаюць рашэнне Савета ЕС забараніць экспарт некаторых інфармацыйных тэхналогій у Сірыю і Іран і настойваюць на тым, каб гэта забарона паслужыла ў наступным прэцэдэнтам для абмежавальных мер супраць іншых рэпрэсіўных рэжымаў.

Зараз у Бруселі знаходзяцца жонкі двух беларускіх палітзняволеных — Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, і Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага. 7 лістапада яны сустрэліся са старшынёй Еўрапарламента Марцінам Шульцам, членамі камітэта па правах чалавека ЕП і еўрапарламентарыем з Польшчы Яцакам Сарыушам-Вольскім. На чацвер запланаваныя іх сустрэчы з камісарам ЕС па пытаннях пашырэння палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

Каментары2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць