Свет11

Будучы прэм'ер-міністр: Літва павінна як найхутчэй увесці еўра

Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы, сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус у панядзелак папярэдзіў, што калі Літва не ўвядзе еўра, яна стане «заштатнай дзяржавай».

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, якая паведаміла, што вылучыць кандыдатуру Буткявічуса у прэм’еры, той сказаў, што Літва адзіную валюту Еўрапейскага саюза павінна ўвесці «як мага хутчэй», але адзначыў, што інфляцыя дазволіць гэта зрабіць толькі ў 2015 г. — на год пазней, чым суседняя Латвія.

Ён абяцаў, што новы ўрад будзе трымацца фінансавай дысцыпліны.

Эканамісты цэнтральнага банка краіны ў панядзелак паведамілі, што Літва ў 2012—2013 гг., хутчэй за ўсё, не будзе адпавядаць Маастрыхцкім крытэрам, і не зможа ўвесці еўра разам з Латвіяй у 2014 г.

«Ні ў 2012, ні ў 2013 гадах мы не будзем адказваць крытэрам стабільнасці цэн», — заявіла на прэс-канферэнцыі ў панядзелак дырэктар службы фінансавай стабільнасці і эканомікі Рута Родзька.

Паводле яе слоў, гэта азначае, што ні ў 2013, ні ў 2014 г. краіна не зможа ўвесці еўра. З прычыны высокай інфляцыі Літве не атрымалася ўвесці еўра ў 2007 годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць