З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1212

Англіканская царква ў кроку ад таго, каб пачаць пасвячаць жанчын у біскупы

Гэтае пытанне хутка паўстане і перад нашымі цэрквамі

Сінод Англіканскай царквы не ўхваліў змены ў свае нормы, згодна з якімі жанчыны-святары маглі б рабіцца біскупамі. Пастанова аб біскупскай ардынацыі жанчын падтрымана пераважнай большасцю Сінода, але не набрала дастатковую колькасць галасоў. Абурэнне гэтым фактам выказаў нават прам’ер-міністар, таму мала сумневаў, што прыняцце рашэння — справа не вельмі доўгага часу. Англіканская царква вось ужо дваццаць гадоў, як займаецца пасвячэннем жанчын у святары, таму пытанне пра біскупства — пытанне тэхнічнае.

Англіканская царква як рэлігійная арганізацыя ўзнікла, адкалоўшыся ад Касцёла, толькі і выключна з-за жадання караля Генрыка VIII развесціся з Катарынай Араґонскай, якая не змагла нарадзіць яму сына, што пагражала абрывам дынастыі.

Англіканская царква і з’явілася дзякуючы гендэрнаму пытанню, і занепадае праз яго ж.
З царквы ідзе адцёк вернікаў, сотні чалавек (у тым ліку святары і нават некалькі біскупаў) вяртаюцца назад у Касцёл, які працягвае трымацца старых канонаў і не займаецца асвячэннем аднаполых хаўрусаў і святарскім пасвячэннем жанчын. Яшчэ больш дынамічна расце ў Брытаніі і мусульманская умма, а іслам мае яшчэ большы імунітэт ад постмадэрнізму і рацыяналізатарства.

Адзін калюмніст у Financial Times (так, нават лонданскаму Сіты пытанне неабыякавае), падкрэсліваючы, што ён сам не хрысціянін, усё ж дазваляе сабе з’едліва каментаваць сітуацыю, маўляў, царкоўныя парадкі — гэта ўсё роўна калі б банкаўская сістэма жыла па сярэднявечных правілах часоў сям’і Мэдычы.

Але ў тым і хіб гэтага вульгарнага рацыяналізма-нігілізма, што

гэтыя людзі гавораць пра святарскае служэнне ў катэгорыях «кар’еры» а пра жанчын-біскупаў разважаюць у катэгорыях прысутнасці кабетаў у Радах дырэктароў карпарацый
. Наступны крок у гэтым лева-аўтарытарным мысленні мы добра ведаем: уводзіць квоты і прымушаць прыватныя арганізацыі фармаваць свае кіраўнічыя ворганы, зыходзячы з пола, сэксуальнай арыентацыі і этнічнасці людзей, а не з іх прафесіянальных якасцяў.

У такой жа логіцы і занепадаючая англіканская царква, падобна, разглядае сваю дэградацыю як заняцце на «рэлігійным рынку» нішы МакЦарквы, дзе дзеля ілюстравання казані могуць выкарыстоўвацца людзі ў касцюмах Супермэна і Спайдэрмэна (сам бачыў), вянчаюць гомасэксуалістаў і робяць жанчын святарамі, а далей можна было б хатніх жывёл пачаць адпяваць (не, вы што, ставіце пад сумнеў правы жывёл?).

І справа тут не ў тым, што аўтар гэтых радкоў мае нешта супраць права гомасэксуалістаў на асабістае жыццё і іхнае права ўладкоўваць юрыдычныя пытанні спадкаемства і сваяцтва, або, тым болей, супраць жанчын. Ні ў якім разе. Проста я б не хацеў, каб мая царква бурыла шматвекавыя парадкі пад націскам нейкіх навамодных рацыяналісцкіх павеваў.

У нас прынята, што святары толькі мужчыны, а шлюб — гэта паміж жанчынай і мужчынам. Гэтак пастанавілі айцы царквы многа стагоддзяў таму і ў гэтым, наважымся меркаваць, воля Бога.
Каму не падабаецца — у царкве нікога ніхто не трымае.

Нам было б мала справы да працэсаў у англіканскай царкве, калі б гэтыя самыя выклікі не стаялі і перад Касцёлам — дый перад РПЦ, зрэшты, таксама. Бог паслаў каталікам кансерватыўнага папу, але няма гарантыі, што наступнік не будзе больш падатлівым і не зоймецца патурэннем зменліваму свету і дэканструкцыяй касцёльных парадкаў. У наступныя дзесяцігоддзі ціск на традыцыйныя інстытуты будзе толькі ўзмацняцца, гэта хваля хутка дойдзе і да нашага рэгіёну, і трэба быць напагатове, каб чыніць ёй аргументаваны супраціў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць