Культура

Першая Мінская трыенале — фота

23 лістапада адбылася адкрыццё першай Мінскай трыенале сучаснага мастацтва «БелЭкспоАрт-2012».

Трыенале — гэта выстава, фестываль ці творчы праект, што праводзіцца толькі раз на 3 гады. У Беларусі трыенале праходзіць упершыню.

Выстава «Белэкспа-Арт 2012» прадставіць асноўныя кірункі развіцця беларускага мастацтва 1990–2010 гадоў у кантэксце сусветнай мастацкай культуры. У экспазіцыях прадстаўлена ўся разнастайнасць беларускага мастацтва. Кожны знойдзе для сябе любімы жанр, тут табе і жывапіс, і скульптура, графіка, фатаграфія, розныя інсталяцыі, музыка, мода і тэатральнае мастацтва.

Для Беларусі — гэта значная падзея. Гэта спроба на дзяржаўным узроўні рэалізаваць і паказаць не толькі тэндэнцыі ў сучасным мастацтве, але і іх магчымы дыялог, які нараджае новыя формы і новае ўспрыманне мастацтва.

Першы дзень выставы сабраў вялікую колькасць людзей, прысутнічаў былы міністр культуры Павел Латушка.

За 17 дзён выставы 117 мастакоў і іншых прадстаўнікоў творчасці з Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі пакажуць свае працы. Гэта спалучэнне неспалучальнага, усеагульная і глабальная рэфлексія сучаснага мастацтва.

У межах выставы будуць прадстаўлены працы новага пакалення мастакоў, якія зусім па-новаму ўспрымаюць мастацтва і здольныя на эксперыменты ў спалучэнні стыляў і жанраў, формаў і матэрыялаў. Шырокай грамадскасці будуць паказаны найболей актуальныя вобразы сучаснага беларускага мастацтва, наяўныя тэндэнцыі яго развіцця.

Паглядзець, адчуць, паслухаць і дакрануцца да інсталяцый можна з 23 лістапада па 9 снежня.

Па пятніцах, суботах і нядзелях — дзённыя і вячэрнія мерапрыемствы: прэзентацыі праектаў, пластычныя эксперыментальныя перфомансы ад сучасных авангардных тэатраў, паказы моды, электронная музыка, майстар-класы і лекцыі ўдзельнікаў Трыенале.

Выстава працуе штодзённа з 11:00 па 21:00 у павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа», што на праспекце Пераможцаў, 14.

Больш інфармацыі і падрабязны расклад мерапрыемстваў глядзіце на сайце art-center.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць