Усяго патроху3636

Шукаюцца супрацоўнікі бяз гучнага «дзе» і густога «чаго»

У апошнім нумары валожынскай раённай газэты «Працоўная слава» прыцягвае ўвагу звычайная на першы погляд абвестка. У ёй «стабільная кампанія» шукае дзяўчат‑прадавачак з «правільнай мовай».

Часам, калі праглядаеш газэты ці проста ідзеш па вуліцы, то на вочы трапляюцца розныя аб’яўкі па ўладкаваньню на працу, некаторыя зь якіх могуць зацікавіць ня столькі самой вакансыяй, колькі ўмовамі ўладкаваньня. Так у Валожыне на працу прадавачак патрабуюцца людзі з валоданьнем «правільнай мовай».

У апошнім нумары валожынскай раённай газэты «Працоўная слава» прыцягвае ўвагу звычайная на першы погляд абвестка. У ёй «стабільная кампанія» шукае дзяўчат‑прадавачак у салон па продажы мабільных тэлефонаў. Сярод патрабаваньняў да прэтэндэнтак апроч звыклых «вопыт працы, веданьне ПК, прыемны выгляд» было «правільная мова».

Нам стала цікава, што ж азначае «правільная». На пытаньне аб мове супрацоўніца кампаніі патлумачыла, што маецца на ўвазе валоданьне чыстай мовай, а не трасянкай. На пытаньне, ці падыходзіць правільная беларуская мова, дзяўчына адказала, што ім неабходныя супрацоўнікі, якія валодаюць «чыстай расейскай мовай, з прыгожым вымаўленьнем, без беларускіх гукаў і словаў». Вось так беларусам і даводзіцца адвучвацца ад спрадвечнага звонкага «дзе» і густога «чаго» — інакш застанесься бяз працы…

http://mfront.net/

Усялякія прывілеі альбоа абмежаваньні правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.
Закон аб мовах, артыкул 6.

Чытай яшчэ:
Я, дзе б нi жыў, дзе б нi быў, пагарду да беларускай — адчуваў толькi з боку... сваiх, «рускоговорящих», якiя пры гэтым лiчылi сябе людзьмi культурнымi i адукаванымi...
Вялікі агляд рэдакцыйнай пошты газэты «Звязда» пра стан роднай мовы ў Беларусі

Ілюстрацыя з сайту entnet.org

Каментары36

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў15

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў15

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць