Менгарвыканкам не дазволіў студэнтам правесьці на плошчы Бангалор акцыю пратэсту супраць адмены льготаў.
Мінгарвыканкам не дазволіў студэнтам правесці на плошчы Бангалор акцыю пратэсту супраць адмены льготаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў актывіст маладзёжнага дэмакратычнага руху Мікіта Красноў.
Паводле яго слоў, арганізатары падавалі заяўку на 20 мая, аднак Мінгарвыканкам даў адказ, што ў гэты дзень у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор будзе праводзіцца планавае прыбіранне тэрыторыі і рамонт абсталявання парку і плошчы.
«Пад такой маркай неаднаразова забаранялі акцыі, — зазначыў М.Красноў. — І пры гэтым у названы дзень у названым месцы ніякіх работ не праводзілася. Таму мы падчас атрымання адмовы адразу ж напісалі заяву з просьбай пацвердзіць нам дакументальна правядзенне работ».
Паводле яго слоў, 17 мая ў Мінску адбудзецца прэс‑канферэнцыя аб планах дзеянняў студэнцтва супраць адмены льготаў.
Нагадаем, законапраект аб адмене льготаў шэрагу катэгорый грамадзян, у тым ліку студэнтам, цяпер знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Каментары