Архіў

ПОШТА

№ 7 (104) 13 красавіка 1998 г.

ПОШТА


 

Погляд у будучыню

Без асэнсаваньня падзеяў мiнулага немагчыма зьведаць будучыню. Зьвязаць жыцьцё нашых далёкiх продкаў зь лёсам сучасьнiкаў i наступных пакаленьняў дапаможа веданьне роднай Беларусi.

Гiсторыя майго краю, за двухтысячагадовае iснаваньне ты бачыла шмат добрага i прыемнага, напрыклад, росквiт беларускай мовы ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, разьвiцьцё нацыянальнай культуры i традыцыяў, дабрабыту i гаспадаркi слаўных суайчыньнiкаў... Хапiла лiхога й жахлiвага: бясконцыя войны i мiжусобiцы, рознага кшталту акупацыi з Захаду i Ўсходу, зьнiшчэньне лепшых прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi ў час сталiнскiх рэпрэсiяў i таленавiтых асьветнiкаў-палемiстаў у Контаррэфармацыю. Колькi разоў цiкавыя старонкi мiнуўшчыны перараблялiся на свой капыл невукамi i прыстасаванцамi ад улады. Аднак ты, скарбонка чалавечай памяцi, не здавалася, не вывешвала белы сьцяг паражэнцаў, а ганарова вучыла юнакоў i дзяўчат любiць Бацькаўшчыну i змагацца за яе даступнымi сродкамi.

Без абвяшчэньня 25 сакавiка 1918 году Беларускай Народнай Рэспублiкай незалежнасьцi не атрымалася б у далейшым утварэньня БССР у 1919-м i Рэспублiкi Беларусь у 1991 годзе.

Ня будзем забываць гiстарычных здабыткаў, ня менш каштоўных за багацьце нетраў прыродных.

Сяргей Званар, Менск


«Жаба ў роце»

Хачу запынiцца на двух момантах. Абодва прыклады бяруцца з №6 (103) за 16 сакавiка 1998 году.

Спадар Алесь Менскi ў сваiм водгуку на «Жабу ў роце» зазначае: «Я не фiлёляг». Але пры артыкуляцыйнай характарыстыцы гукаў такiя-сякiя «Элемэнтарныя веды ў галiне мовазнаўства» аўтару ўсё ж не зашкодзiлi б. Бо дагэтуль беларуская фiлялёгiя ведала выбухнымi толькi гукi [б], [п], [г], [к], [д], [т] i мяккiя вырыянты некаторых зь iх. Цьверджаньне пра выбуховасьць гуку [в] — гэта зусiм новае слова ў беларускiм мовазнаўстве, вартае спэцыяльнага ўшаноўваньня аўтара адкрыцьця. Бо нават у Лёсiкавай граматыцы 1926 году гэты гук не ўважаецца за выбухны (кажу «нават», бо за такiя не ўважаюцца таксама [г] i [к]).

Другая заўвага прыпадае на артыкул «Таямнiчая Туркаль». Аўтар праводзiць вельмi цiкавыя паралелi памiж назовамi. I яму верыш да тае пары, пакуль не сустракаеш узгадку пра Воршу.

Не ўяўляю, наколькi мэтазгодна праводзiць параўнаньне назову Воршы са словамi марыйскай мовы. Дазволю сабе зацытаваць: «Цiкава, што на тэрыторыi Марый-Эл назваў, падобных «Оршы», досыць шмат. Дык вось: «Ор» — рэчышча, дзе цячэ вада, «Ша» —вада». Сапраўды, цiкава, але да чаго тут беларуская Ворша?

Калi разглядаць назоў у гiстарычным аспэкце (а бяз гэтага немагчыма), дык спадар Скрабатун лёгка знойдзе ў летапiсах найстарадаўнейшую форму гарадзкога назову Ръша. Рэдукаваны [ъ] вымаўляўся сярэдне мiж [о] i [э]. Зь цягам часу ён выявiў тэндэнцыю да поўнагалоснага вымаўленьня — i ў летапiсах стаў сутракацца прыметнiк «рошский». Але потым, паводле законаў разьвiцьця старабеларускае мовы, гук «эмiграваў» на пачатак слова — i ўзьнiклi формы «Орша», «оршанский». Прыстаўны [в], якi не пасьпелi зафiксаваць старабеларускiя дакумэнты, зьявiўся ўжо блiжэй да нашага часу.

Зьмiцер Дзядзенка, Менск


Пра лекара i мяккi знак

Чытаю вашу газэту ўжо пару гадоў. Прыемнае здарэньне: газэта, беручы на ўвагу зьмешчаныя матэрыялы, палепшала, паправiлася, падрасла. Добра было б, каб вы занялiся выкiданьнем таго, што я называю чужым дзядоўнiкам у нашай мове. Напрыклад: «вучымся беларускай мовЕ» замiж «вучымся беларускай мовЫ» (чаго, а не чаму, як у расейскай!).

Варта пазбыцца «Германii», а трымацца «Нямеччыны», вышвырнуць «урача», а паклiкаць назад «лекара». Шмат сынтаксычных непаладак прынесьлi нам добразычлiвыя суседзi. А што ўжо гаварыць пра лексыку... Добра, што трымаецеся мяккага знаку, якi патрэбны нашай мове, як кiсларод усяму жывому.

Кастусь Акула, Канада


Першая беларуская дыскатэка

Менавiта з гэтых словаў пачыналiся ўлёткi, што запрашалi моладзь Мар’iнай Горкi на гэтае, у нейкай ступенi гiстарычнае для правiнцыйнага гораду, мерапрыемства. Ладзiлася яно 14 сакавiка 1998 году маладымi нацыяналiстамi ў самай беларускай школе №1. Жадальнiкаў (а iх прыйшло прыблiзна 200 чалавек) не спалохала нават тое, што ўваход быў платны.

Усё пачалося са шчырага прывiтаньня, а потым шмат конкурсаў, такiх як: на лепшых выканаўцаў павольнага танца ды metal’у, «спадар Асiлак». Файныя прызы, добрая беларуская музыка канчаткова прыўзьнялi настрой прысутным. Безумоўна, кульмiнацыяй сталi лятарэя ды конкурс прыгажосьцi «Мiс дыскатэка». Пяць самых-самых, якiх выбралi арганiзатары, спаборнiчалi за гэтае ганаровае званьне, але дзяўчаты настолькi спадабалiся публiцы, што вызначыць зь iх найлепшую так i не ўдалося — перамаглi дзьве Сьвятланы.

Зразумела, што не абышлося безь непаразуменьняў i бойкi, якая добра была спраектаваная мясцовымi прыхiльнiкамi прэзыдэнта. Так, падчас аднаго з танцаў трое, безь нiчога нiякага, наляцелi на нашага хлопца. Бойку хутка ўдалося спынiць, але на гэтым справа ня скончылася — пасьля дыскатэкi разборкi памiж варагуючымi ўспыхвалi ў розных мясьцiнах гораду.

I ўсё ж такi, нягледзячы на гэтыя iнцыдэнты, падзея адбылася, пераважная большасьць маладых людзей вынесла з залi добры настрой ды жаданьне прыйсьцi на такую дыскатэку яшчэ, а гэта i было галоўнай iдэяй арганiзатараў Алеся Васькевiча, Сьцяпана i Максiма Кульчанкаў ды аўтара гэтых радкоў.

У.Вольны, Мар’iна Горка

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць