Архіў

Два славянскiя зьезды (Прага, 1908)

№ 01 (122) 1999 г.


 ДВА СЛАВЯНСКIЯ ЗЬЕЗДЫ

 

У пераломныя пэрыяды гiсторыi даволi востра паўстае праблема суадносiнаў нацыянальнага i iнтэрнацыянальнага. Адным з такiх пэрыядаў быў пачатак XX cтагодзьдзя. Гэта быў час абуджэньня да нацыянальнага жыцьця народаў двух вялiкiх, шматнацыянальных iмпэрыяў: аўстра-Вугорскай i Расейскай. Не засталiся ўбаку ад гэтага працэсу i беларусы. Зiмой 1902-1903 г. прадстаўнiкi беларускай вучнёўскай i студэнцкай моладзi заснавалi першую беларускую палiтычную партыю — Беларускую рэвалюцыйную грамаду, якая на першым зьезьдзе была перайменаваная ў Беларускую сацыялiстычную грамаду. У 1906 годзе выходзiць першая легальная газэта «Наша доля», а пасьля яе забароны — «Наша Нiва». Беларускi нацыянальны рух паступова набiрае моц. Беларусы ўзьнiмаюць пытаньне пра навучаньне на роднай мове, патрабуюць адкрыцьця краёвага ўнiвэрсытэту ў Вiльнi. «Вясной 1908 году ў Вiльнi сабралiся людзi абдумаць справу, як бы адкрыць тутака ўнiвэрсытэт; на наш вялiкi край ён на гвалт патрэбны», — паведамляла 4 сьнежня 1908 году «Наша Нiва.»

Але гэтыя памкненьнi сустрэлi вострае незадавальненьне з боку палянiзатараў i русiфiкатараў. Дзеля барацьбы з набiраючым моц нацыянальным рухам на ўзбраеньне бярэцца iдэя славянскага брацтва. Прычым гэтая iдэя трактуецца даволi своеасаблiва. Так праўрадавае выданьне «Новое Время» падкрэсьлiвае, што расейцы пойдуць на пагадненьне з палякамi толькi тады, калi палякi ня будуць падтрымлiваць i прызнаваць адраджэньня беларускага i ўкраiнскага народаў у Расеi i Аўстра-Вугоршчыне. Улетку 1908 году ў Празе з iнiцыятывы Расеi быў склiканы зьезд славянскiх нацыяў. Адным з галоўных пунктаў праграмы зьезду, прапанаваных «новымi славянафiламi», была прапанова: вялiкарусаў, беларусаў i ўкраiнцаў лiчыць за адзiн «рускi» народ. Таму беларусаў i ўкраiнцаў на гэты зьезд нават i не запрасiлi. Беларусь i Лiтву на зьезьдзе славянскiх нацыяў прадстаўлялi супрацоўнiкi напалову ўрадавай газэты «Виленский Въстник», рэдактары вiленскiх польскiх газэт «Kurjer Litewski» i «Goniec Wilenski». Як адзначала «Наша Нiва», на зьезьдзе палякi й расейцы, «cтаршыя браты нашы, прадавалi малодшых братоў —беларусаў i ўкраiнцаў, ды кожны думаў на гэтым гандлi зарабiць», i пры гэтым гаварылi «аб любовi ўсiх славянаў, аб славянскiм банку i г.д.» Нацыянальныя правы беларусаў i ўкраiнцаў дэлегатамi зьезду нават не абмяркоўвалiся, нiбыта гэтых народаў не йснуе на сьвеце. Была выказаная думка, што найбольшым ворагагам славян зьяўляюцца немцы. Так «Goniec Wilenski» адзначаў, што гэта немцы навучылi ўкраiнцаў, каб тыя ня ехалi ў Прагу, а ўкраiнскi нацыянальны рух нiбыта зьяўляецца нямецкай iнтрыгай.

Зусiм iншыя адносiны да праблем прыгнечаных славянскiх народаў былi на Ўсеславянскiм зьзьдзе прагрэсiўных студэнтаў, якi адбыўся ў чэрвенi 1908 году ў Празе. Чэскiя студэнты склiкалi сваiх сяброў-студэнтаў усiх братнiх славянскiх народаў на зьезд, каб разам абдумаць, як дабiвацца для кожнай нацыi права свабодна працаваць дзеля адраджэньня й разьвiцьця сваёй культуры, роднай мовы. Як адзначала 4 лiпеня 1908 году «Наша Нiва», у Прагу прыехалi прадстаўнiкi «прагрэсiўных студэнтаў вялiкарусаў, палякаў, украiнцаў, беларусаў, сэрбаў, лужычан, харватаў, славакаў, славенцаў i iнш. Усiх iх злучалi супольныя думкi аб свабодзе, роўнасьцi i брацтве ўсiх людзей i нацыяў». На першым паседжаньнi студэнт Ефiмоўскi ад iмя лепшай часткi расейскай моладзi выказаў сваю нянавiсьць да уцiску й прыгнёту розных нацыяў.

Беларуская сэкцыя на зьезьдзе складалася з 6-цi чалавек. Яе ганаровымi старшынямi былi абраныя рэдактар «Нашай Нiвы» А.Уласаў i вядомы дасьледчык беларушчыны М.Федароўскi. Вiтаючы ўсiх сабраных ад iмя беларусаў, студэнт Абухоўскi падкрэсьлiў, што нацыянальнае адраджэньне беларускага народу ўжо пачалося. Адзiн са студэнтаў-беларусаў зазначыў, што «беларусы ў Празе былi яшчэ 500 гадоў таму, надрукавалi па-беларуску Бiблiю». Але працяглая палянiзацыя i русiфiкацыя давялi да таго, што ў Беларусi «няма ня толькi нiводнай сярэдняй, але й нiводнай нiжэйшай (пачатковай) школы, дзе вучылi б па-беларуску» (Наша Нiва, 1908, 4 лiпеня). Студэнт Каляда распавёў удзельнiкам зьезду, што беларусам ня толькi забараняюць вучыцца ў роднай мове, але нават i студэнтам не даюць вывучаць яе ва ўнiвэрсытэтах. На зьезьдзе ўсе яго ўдзельнiкi вельмi цiкавiлiся беларускай нацыянальнай справай. Яскравым пацьверджаньнем гэтага зьяўляецца прынятая дэлегатамi зьезду спэцыяльная пастанова па беларускiм пытаньнi:

«Уважаючы, што беларускi народ, — хаця ён да гэтага часу быў усiмi забыты i яго культурныя патрэбы былi сiлаю зацiснуты, — усё-ж такi ня страцiў сваёй мовы, звычаяў, ды зноў прабiваецца да новага жыцьця, — зьезд прагрэсiўных славянскiх студэнтаў у Празе прызнаў, што для свайго разьвiцьця гэты народ павiнен i мае права дамагацца:

1) каб у Беларусi было заведзена агульнае навучаньне ў роднай мове яго;

2) каб у сярэднiх школах (гiмназiях) выкладалi гiсторыю беларускую й вучылi б мове беларускай;

3) для ўзросту культуры беларускага народу, каторы жыве зь зямлi, каб завялi пачатковую навуку аб сельскай гаспадарцы пры народных школах, а таксама зiмовыя курсы й сярэднiя школы гаспадаркi сельскай, дзе навука давалася б па-беларуску;

4) каб у Вiльнi адкрылi беларуска-лiтоўскi ўнiвэрсытэт;

5) а пакуль гэта будзе, каб завялi ў iншых унiвэрсытэтах расейскiх катэдры гiсторыi й этнаграфii беларускай, бо патрэбныя настаўнiкi гэтых навук;

6) ва ўсiх гэтых справах беларусаў будзе падтрымлiваць усё прагрэсiўнае славянства».

Валянцiн Мазец


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць