У Беларусі можна аддаць дзіця з двух месяцаў ва ўстанову адукацыі. І законныя прадстаўнікі васьмі дзяцей зрабілі гэта, піша БЕЛТА.

У 2024/25 навучальным годзе ў Беларусі ва ўзросце да года ў садкі ходзяць 8 дзяцей, а ва ўзросце ад года да двух — амаль 4 тысячы.
Доля дзяцей ва ўзросце 1—6 гадоў, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, стабільна трымаецца каля 90%, у 2024 годзе — 88,5%. Пяцігадовыя дзеці на 100% ахоплены падрыхтоўкай да школы, паведамілі ў Мінадукацыі.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары