Архіў

Валерка Булгакаў. СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

№ 05 (126) 1999 г.


СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

§1. Пра земляныя работы.

Мая жонка, калі нешта здараецца ў кватэры – няма гарачай вады, прапала сьвятло, ня грэюць батарэі – часта звоніць у службы, якія адказваюць за падтрыманьне жыцьцядзейнасьці нашага гораду. Там ёй даюць адказы, якія часам ня могуць не прыцягваць увагі. Калі ў доме ізноў прапала цяпло, ёй адказалі так: «Вы знаеце, трубы намоклі, бо яны ляжаць у халоднай вадзе».

Пасьля вяртаньня з-за мяжы Менск сустракае цябе пэўнымі канстантамі. Ня тое, каб ты меў пачуцьцё, што праваліўся ў глыбокую яму, проста галаву пачынае сьвідраваць думка – нешта тут ня так, нешта тут уладкавана іначай. І гэтая інакшасьць на зямлі, відаць, — працяг інакшасьці ў тым, што ў кнігах называюць мысьленьнем. Выходзячы зь цягніка ці аўтобуса, крочачы па трапе самалёту, ты становісься сьведкам земляных работаў.

Нельга сказаць, што я жыву ці калі-небудзь жыў у цэнтры. Таму дарога ў цэнтар, падарожжа ў цэнтар заўсёды для мяне акт надзвычайнага значаньня. Так праходзіць маё жыцьцё – у перамяшчэньні зь месца на месца. Колькі я сябе помню, яно ніколі не было такім ужо бясхмарным – дзе-нідзе ўзьнікалі перашкоды: транспартны сродак, у чэраве якога знаходзіўся я, запавольваўся, кіроўца пахмурнеў, яму даводзілася ехаць у аб’езд, ціснуць на тармазы, калі наперадзе была выбоіна, а то й проста заяўляць, што, напрыклад, «аўтобус далей ня пойдзе».

Варта задумацца, адкуль зьяўляюцца прычыны земляных работаў – усе гэтыя канавы, выбоіны, калдобіны, аб’езды і г.д. Кім яны праводзяцца? Што кіруе імі? Наступствам чаго яны ёсьць? Ці ня сьледзтвам тупікоў і ўхабаў нашай сьвядомасьці, яе несупынных скрыўленьняў аж да страты элемэнтарнай жыцьцёвай лёгікі? Замоўца земляных работаў невядомы: іх ініцыююць не камунальныя службы, адказныя за добраўладкаваньне гораду, а ананімны геній дэструкцыі.

З надыходам цёмнай пары сутак сытуацыя на дарогах кардынальна зьмяняецца: любы нявывераны рух можа быць небясьпечным для жыцьця. Школьнікі й рыбакі падаюць у адкрытыя каналізацыйныя люкі, бабулькі, ідучы з харчовых рынкаў, зьбіваюцца з курсу, аўтамабілі заносіць у кювэт з прычыны недастатковага дагляду дарожнага палатна, цягнікі зьніжаюць хуткасьць у выніку тэрміновых рамонтных работаў. І ніяк не дайсьці да Беларусі.

Я ня надта разьбіраюся ў дакладных навуках, але выходзіць такая вось геамэтрыя: каб з пункту А трапіць у пункт B, трэба перасячы пункт C. Або яшчэ горш: кіруючыся з пункту А ў пункт B, я неўспадзеўкі для сябе трапляю ў пункт С. Замест таго каб ходзіць па зямлі, мы коўзаемся па паверхні Палацаў лёднага спорту.

І што асабліва характэрна: нашы людзі прывыклі да гэтакага асяродзьдзя пражываньня. Ці, можа, гэта асяродзьдзе пражываньня прызвычаіла іх да сябе?

Валерка Булгакаў

 

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!5454

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска10

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў6

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

Апошнія беларускія галасы. У Латгаліі поўнасцю вымерла беларуская мова16

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні54

ГрамадстваАбнаўляецца!54

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць