Архіў

Сьвятое месца не пустуе

№ 16 (137) 1999 г.


 

Сьвятое месца не пустуе

 

22 ліпеня ў Вільню прыбыў Старшыня Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, які пасьля 20-га ліпеня выконвае абавязкі кіраўніка краіны.

 

Прыезд абумоўлены надзвычайнымі абставінамі. С.Шарэцкі й ягонае атачэньне перакананыя, што ў Беларусі ёсьць рэальная пагроза жыцьцю гэтага палітыка. Першапачаткова сп. Шарэцкі меў іншыя пляны, аднак выбар ён зрабіў на карысьць Вільні, дзе пад ягоны прыезд тэрмінова была падрыхтаваная часовая рэзыдэнцыя. Гэты клопат узялі на сябе прыватныя асобы, не зьвязаныя ані зь літоўскімі ўрадоўцамі, ані зь мясцовымі беларускімі арганізацыямі. Для апошніх раптоўнае вяртаньне Шарэцкага было поўнай нечаканасьцю, бо ён гасьцяваў тут літаральна дзесяць дзён таму і гаворкі пра вяртаньне ня вёў.

Сёньня, у панядзелак, С.Шарэцкі афіцыйна абвесьціць пра сваю прысутнасьць у Вільні ды вызначыць характар свайго знаходжаньня. На гэты ж тыдзень прызначаныя спатканьні сп. Шарэцкага зь літоўскімі палітыкамі.

Сямён Шарэцкі катэгарычна адмаўляецца ад варыянту палітычнага прытулку. Паколькі Літва далучылася да спэцыяльнае рэзалюцыі Эўрапарлямэнту й заявы АБСЭ па сытуацыі ў Беларусі, ён можа знаходзіцца тут і як афіцыйная асоба, якая цяпер выконвае ролю кіраўніка Беларускай дзяржавы. Адпаведна, калі літоўскія кіраўнікі будуць пасьлядоўнымі, яны мусяць наладзіць сьпікеру беларускага парлямэнту прыём, адпаведны ягонаму статусу.

Між тым, Літва апынулася ў нялёгкай сытуацыі. Да нядаўняга часу і прэзыдэнт, і ўрад прыкладалі нямала намаганьняў, каб палепшыць адносіны з афіцыйным Менскам, адчувалася, што сьпяшаюцца да 20-га падпісаць з суседняй краінай дакумэнты, якіх патрабуюць ад іх на Захадзе. Таму тут яшчэ не заціх шум пасьля візыту прэм’ера Лінга, які адчыняў новы будынак пасольства і выставу «Беларусь-экспа», праводзіў перамовы...

Прыезд Шарэцкага недарэчным для літоўскага боку чынам супадае і зь візытам на гэтым тыдні сп. Кларка, які камандуе войскамі НАТО ў Эўропе. Наўрад ці дзеля захаваньня добрае міны ў бок Лукашэнкі літоўцы ахвяруюць пэрспэктывамі палітычнага й вайсковага зьбліжэньня з Захадам, чыя пазыцыя па Беларусі недвухсэнсоўная. Выглядае, што беларуская апазыцыя правакуе Літву на далейшае разыходжаньне зь цяперашнім рэжымам у Беларусі. Лішне казаць, што для самога Шарэцкага ўсё складаецца найлепшым чынам.

Вільня зноў становіцца палітычным цэнтрам беларускае апазыцыі. Месца сьвятое... Цяпер і не пустое.

С. Х.


Каментары

Цяпер чытаюць

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс «тэрарыстаў» дадалі яшчэ 6 чалавек, у тым ліку маладую супрацоўніцу Ernst & Young2

Перавышэнне хуткасці і непрышпіленыя пасажыры — падрабязнасці аварыі з шасцю загінулымі ў Светлагорскім раёне2

Асудзілі лёгкаатлетку, якая выступала на юнацкай Алімпіядзе, — падобна, па справе Гаюна4

Квадратны метр у Мінску ўжо па $1850. Колькі яшчэ будзе працягвацца рост?7

Сацсеткі NaviBand уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Польшчы заяву Івана Церцеля аб дыялогу спецслужбаў дзвюх краін пракаментавалі шасцю кароткімі словамі17

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць