Архіў

Весткі зь Літвы

№ 28 (149), 1999 г.


Весткі зь Літвы

 

Вучыце мовы

Наступным ляўрэатам літаратурнай Нобэлеўскай прэміі можа стаць літовец. Два сябры, два паэты, мэксыканец Герарда Бэльтран і амэрыканец Керы Кіс паедуць сёлета пажыць на швэдзкую выспу Готлянд, дзе будуць перакладаць літоўскіх паэтаў Сігітаса Гяду й Карнэліюса Плацяліса. Пераклады на гішпанскую мову будуць пасьля выдадзеныя ў Гішпаніі й Мэксыцы. Керы Кіс, які сам ужо пераехаў жыць у Вільню, перакладае літоўскую паэзію даўно. Ён кажа: «Ніхто з амэрыканскіх паэтаў не атрымаў Нобэлеўскае прэміі. Зараз пры садзеяньні двух студэнтаў-літоўцаў я перакладаю вершы Сігітаса Гяды й лічу іх вартымі гэткай прэміі. Падкрэсьліваю — уся справа ў перакладзе». Вось у чым справа!

Амэрыканскі паэт, цяперашні віленчук, кажа таксама, што «зь літоўскае паэзіі старэйшага пакаленьня лепшы — Карнеліюс Плацяліс...» Спадар Плацяліс быў, дарэчы, першым зь літоўцаў, хто падпісаў ліст у абарону Славаміра Адамовіча, калі той сядзеў у турме. Калі ўся справа ў перакладах, дык можа хай сабе спачатку літоўцы атрымаюць Нобэля, а потым ужо мы... Не пакідайце ж і мовы чужыя!

 

Пераканалі

Прыяжджаў у Менск напачатку гэтага месяца віцэ-міністар замежных справаў Літвы спадар Ушацкіс. Яго пераконвала лукашэнкаўскае чынавенства на ўсе лады, што ў Беларусі ўсё добра й можна сябраваць і надалей. Маўляў, дэмакратыя. А што да Шарэцкага й апазыцыі, дык гэта ўсё дробязь. Літоўскі міністар сабе і паехаў. Ажно ў Вільні яму паведамілі, што падчас «Маршу Свабоды» была затрыманая літоўская журналістка з тэлеканалу LNK Ірма Янаўскайтэ. Яна спрабавала здымаць беларускіх міліцыянтаў, за што й адседзела ў пастарунку да канца акцыі. І стужкі паадбіралі.

«Спрачацца там ня мае ніякага сэнсу, бо добра ведама: людзей ў Беларусі затрымліваюць на 72 гадзіны і без усялякае прычыны», — распавяла пасьля ўжо дома І.Янаўскайтэ.

Вось і атрымаўся першым вынікам першага візыту літоўскага віцэ-міністра ў Менск — афіцыйны пратэст. Яго днямі атрымаў пасол Беларусі ў Вільні сп. Гаркун. Сам сп. Ушацкас, разводзячы рукамі, нічога не камэнтуе. Літва нарэшце пераканалася...

Ліцьвін


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць