Архіў

Паштовая скрынка

№ 30 (151), 8 лістапада 1999 г.


 Паштовая скрынка

 

Людміле Г. Нельга апісваць адчуваньні. «Страшэнная па сваёй безвыходнасьці думка, што ўсё дарэмна» насамрэч ня страшыць. Назыўны гэты фаталізм не праймае. Праўдападабенства вобразу будуецца на ўскосных доказах, а не на беспадстаўных прысудах. Не скажыце мне, што я злачынца, а дакажыце мне гэта — каб я Вам паверыў.

Яўгіньні К. Тое самае. Прыгожая назва пераважвае ўвесь твор. Паспрабуйце напісаць не абразок, ня прыпавесьць, не імпрэсію, а апавяданьне, «банальнае, як сьмерць селяніна».

Ш.У., Гарэзьліваму Сяргею. На жаль, неарыгінальна.

Францішку зь Нясьвіжу. Тое самае. Лепш бы Вы напісалі ад імя таго, каго пабачылі ў засьнежаным полі з вакна начнога аўтобуса. Тым больш, што «лепей адзінота ў полі, чым адзінота ў натоўпе».

 

Алене Я. Кожны пераклад мусіць быць нечым матываваны. Пэўныя творы матывуюць сябе самі — арыгінальнымі думкамі або сюжэтам, ці, скажам, тым, што пастаўленыя да юбілею аўтара. А каб матываваць публікацыю Вашага перакладу Гесэ, спатрэбіўся б «суправаджальны» твор, які б уводзіў Гесавы думкі ў кантэкст нашага часу, нашай сытуацыі, нашай газэты.

Вадзіму Б. Ідзе сьнег, сьвеціць сонца, вы абдымаецеся, нясеце байдарку, вакол вялікі горад, казачны краявід... І — нічога акрамя гэтага.

Віталю С. Прычына сапраўды ў «банальнай раскрутцы», дзеля якой патрэбная небанальная рэальная эканоміка. А ў нас яе няма.

Сержуку Н. Вельмі добра Вы пішаце пра «неасэнсаванае чаканьне моманту, калі можна будзе выкарыстаць свой патэнцыял». Толькі ж можна і не дачакацца. І яшчэ кажуць, што два самыя брыдкія заняткі — чакаць і даганяць... Часам здаецца, што Лукашэнка ў такіх развагах ні пры чым, або што ён — толькі «адмазка», якой людзі апраўдваюць сваё баімства жыць.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

Эмануэль і Брыжыт Макроны хочуць прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай16

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ11

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей5

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі6

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць