Архіў

Аляксандар Урбановіч. Гадзючныя пункты

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 у рамках усенароднага абсуждзенія

 

Аляксандар УРБАНОВІЧ

Гадзючныя пункты

 

Калі хто не чытаў «Дамовы аб сазданіі саюзнага гасударства», то хай і не чытае. Бо можа прысьніцца чорная рука, якая крэмзала на паперы гэтыя гадзючныя пункты. Я хацеў сярод гэтых пунктаў знайсьці хаця адзін, які б адпавядаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі ці хаця тым руінам, якія засталіся ў «рэдакцыі» 96-га году. Знайсьці не ўдалося. Пэўна, дарослыя дзядзькі, якія складалі гэны «дакумант», чамусьці ня ведаюць, што гэта прэзэрватыў, а не Канстытуцыя, павінен выкарыстоўвацца толькі адзін раз. Аўтараў увялі ў зман.

Беларусі гэтай «дамовай» накідаецца пятля. Табарэтку заплянавалі выбіць празь пяць гадоў (агульны цэнтар эмісіі грошай), але «па просьбах трудзяшчыхся» спадзяюцца зрабіць гэта раней.

Але ж яшчэ можна дыхаць і можна плюнуць у морду «інтэграсэрам».

 

За 28 сінэкураў

Кебіч хацеў здаць Беларусь за два вагоны папяровых грошай. Гэтыя хочуць здаць Беларусь за 28 сінэкураў у «саюзным парлямэнце».

 

Лукашэнка і арытмэтыка

Я дрэнна сплю, калі нейкі час паназіраю па тэлевізары выступ ППРБ, таму перад працоўным днём стараюся такога не рабіць. Але мужна датрываў увесь ягоны маскоўскі выступ. Мяне цікавіла, так бы мовіць, тэхналёгія. Цікава ён абыходзіцца з арытмэтычнымі дзеяньнямі. Вось, напрыклад, ад 99 адняць 91. Здаецца, ну дзе тут можна накруціць. Ну як тут можна каго пераканаць, што будзе ня восем. Такім чынам, яшчэ толькі ў сьнежні споўніцца восем гадоў ад завяршэньня існаваньня СССР. Арытмэтыка ж па-лу...ску дае адмысловы вынік: «дзесяць лет».

Ад ліпеня 94-га да лістапада 96-га прайшло 2 гады і 4 месяцы. Менавіта на такі пэрыяд прамоўца самавольна павялічыў тэрмін свайго знаходжаньня на службе ў Масковіі ў тым самым чыне. Па-ягонаму ж — «палтара года».

 

Вуліца Шушкевіча

Чаго таксама вартая заява выступоўцы пра тое, што Шушкевіч «разьвярнуў» краіну на Захад! За Шушкевічам гэтак, як і зараз, у кіёсках немагчыма было купіць польскай ды нямецкай прэсы, за Шушкевічам была падпісаная дамова з Расеяй аб «калектыўнай бясьпецы». Наагул, гэты чалавек «управлял теченьем мыслей, и только потому — страной». Занадта мякка вёў лінію, не хацеў і ведаць, якім змрочным сілам наступілі на хвост. Гэтым сілам недастаткова ніякай «згоды», іх задаволіць толькі 100 працэнтаў ад іхных жаданьняў, а ўсім астатнім — толькі дулю з макам. Іхныя крывыя мазгі не дапусьцяць і думкі, што можна ці трэба неяк лічыцца і зь іншымі людзьмі — усё сабе і толькі сабе. Асабліва ж іх прыпякае, што іхныя магчымасьці меншаюць, як шагрэневая скура, дык гатовыя ўжо на апошнюю подласьць і здраду. Шушкевіч ня меў пільнасьці ўбачыць такія сілы, дык і прайграў. Але ж праз сто гадоў у сталіцы вольнай Беларусі абавязкова будзе вуліца Шушкевіча, а вуліцаў селязьнёвых-замяталіных, даруйце, ня будзе нідзе — ні ў Маскве, ні ў Менску.

 

Беларусы — гэта нэгрытосы

Калі нехта даводзіць, што расейцы лічаць беларусаў чуць не за сваіх братоў, мне ўвесь час успамінаецца эпізод з адной маёй маскоўскай камандзіроўкі, яшчэ за эсэсэраўскім часам. У купэйных вагонах «аднойкі» люд тады езьдзіў усякі, усё больш чыноўны. Не нарэзацца як сьвіньня пад час такой паездкі лічылася сярод гэтай публікі «дурным тонам». Асабліва помню словы і голас аднаго такога п’янага маскоўскага чынушы. Ягонага выгляду апісаць не магу, бо ня бачыў. Я стаяў у калідоры ды глядзеў у вакно. А гэны быў усярэдзіне купэ ды роў на ўвесь вагон: «Беларусы — эта негрытосы». Нехта яму мабыць пярэчыў — за паўвагону чуваць не было — бо гэты сказ прамаўляўся зноў і зноў, разоў чатыры ці пяць, з усё больш зьдзеклівай інтанацыяй і ўсё больш гучна.

Ёсьць, канечне, і прыстойныя расейцы. Ня трэба кагосьці лічыць братам, проста лічы іншага раўнёй самому сабе, прымі, што той ці іншы чалавек не вінаваты і ня мае заслугі ў тым, што нарадзіўся чалавекам той ці інакшай нацыянальнасьці. Жыві ў сваім доме й дапусьці, каб і іншыя жылі ў сваіх дамох. Ня руш чужога, дык і сваё цалей будзе. Але ж цяжка, вельмі цяжка даходзяць такія простыя ісьціны...


Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа23

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць