Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

Скрозь — Л-а

Паважаная «Наша Ніва», вось вы пішаце, каб вас падтрымалі падпіскай. Але зараз так імкліва ідзе час, што невядома, чаго чакаць ад газэты. Напрыклад, «ЛіМ» пачаў хваліць ППРБ, «Навіны» ў кожным нумары былі друкавалі ягонае фота. Дык я перастаў купляць гэтыя газэты. А цяпер і ваша газэта не абыходзіцца безь яго. Калі мне захочацца паглядзець на якога дурня, дык я ўключу беларускае тэлебачаньне, навошта мне ён яшчэ ў газэтах?

Я вось думаю, за што я так зьненавідзеў ППРБ? Мабыць за тое, што і ўва мне ёсьць зародкі яго якасьцяў, і я іх ненавіджу ў сабе, і змагаюся зь імі ўсё жыцьцё. Ня буду пералічваць, вы самі іх ведаеце.

А ў вашай газэце я чытаю ўсе словы.

Янка Шпак

 

Сяньня

Мяне ўразіла перадача па НТВ «Сегоднечко», якая ў адным з сваіх выпускаў паставіла гледачам пытаньне: «Ці вартае жыцьцё добрага сабакі жыцьця дрэннага чалавека?» Сярод тых, хто пазваніў, згодных паставіць жыцьцё жывёлы вышэй жыцьця чалавека было ў тры разы болей! Жах!

Ю.Каранеўскі, Менск

 

Без чаго БНФ — не перадавая партыя

Як вядома, абноўлены БНФ узяў курс на мадэрнізацыю. Як па мне, дык дзейнасьць сапраўды паляпшаецца. Аднак мушу зазначыць адзін сур’ёзны недахоп: інфармацыйны.

Канечне, БНФ павінен займець агульнабеларускую газэту, бо «Навіны радаў БНФ» прыдатныя толькі як унутрыпартыйны бюлетэнь. Але газэту зрабіць няпроста. Размова пра Інтэрнэт. ХАРТЫЯ мае сваю старонку. На яе, паводле рэйтынгу akavita.Kryvia.net, ходзяць па 200-300 чалавек штодня, і яна ў гэтым рэйтынгу ці не заўжды першая.

А БНФ мае толькі нейкае падабенства, якое цяжка назваць сайтам. Яго адрас абсалютна невядомы. Па-другое, жахлівы дызайн: тло аднаго кадра — чырвонае, другога — блакітнае, і гэтае спалучэньне рэжа вочы. Колер тэксту — чорны, што ня вельмі кантрасна адносна тых колераў. Шрыфт маленькі. Нарэшце, яго немагчыма зразумець большасьці беларусаў: сайт цалкам па-ангельску!!! Проста нейкі сайт на экспарт! Я разумею, што інфармаваньне міжнароднай супольнасьці пра нашыя праблемы — рэч важная, але яна ня можа быць рэччу першай важнасьці. Напрыклад, у ТБМ і Маладога Фронту мовы сайтаў — беларуская, расейская, ангельская (у ТБМ яшчэ і нямецкая).

Сёньня ў Беларусі няшмат хто ходзіць у Інтэрнэт, але цікавасьць да яго вялікая — як да дзіва. Лазіць па сайтах цікавей, чым гартаць газэту, і цяпер самая пара казаць пра «інтэрнэтаманію». І калі ў БНФа зьявіцца прыстойны сайт, дык на яго паваляць валам, ня менш чым на сайт ХАРТЫІ.

Віталь Станішэўскі, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць