Архіў

Богусь Біятлянёнак. Літоўская рука

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 

спорт

Літоўская рука

 

Пару гадоў таму беларуская моладзевая зборная па баскетболе выйграла чэмпіянат Эўропы. Усім здавалася, што вось ён — зорны час беларускага баскету. Беларусь проста ашалела ад думкі, што мы неўзабаве будзем размазваць па пляцоўцы розныя там dream team-ы. Але ўсё павярнулася зусім ня тым бокам.

...Калі Беларусь ганебна прайгравала ў менскім Палацы спорту эстонскай зборнай з розьніцай 15 ачкоў, тамтая перамога на першынстве Эўропы здавалася сном. Калі беларусы выходзілі на пляцоўку перад хатнімі сустрэчамі, некаторым заўзятарам здавалася, што перад гульнёй беларускія джорданы не адныя суткі кілбасілі слынны беларускі напой «Крыжачок». І сапраўды, якія там перамогі, калі пад час гульні беларусы толькі і рабілі, што бралі тайм-аўты ды жлукцілі вадзічку. Сушнячок...

У зборнай трэ было нешта мяняць. Гэта разумелі ўсе. Але ніхто не разумеў, што ды як мяняць. Зьмена спартовых майткоў, відавочна, ні да чога не прывяла б. Таму «шышкі» айчыннага баскетболу, памазгаваўшы, прыдумалі — стварыць базу для нацыянальнай дружыны. Гэтай базай павінен быў стаць наш беларускі чэмпіён — «Горадня-93». Але адразу ж агаліўся іншы трабл: прыстойная каманда, каб расьці, мусіць гуляць у прыстойным турніры. Чэмпіянат Беларусі, пры ўсёй яго сіле, ня можа й блізка насіць гордае найменьне «прыстойны турнір». Заставалася адзінае выйсьце — паўночнаэўрапейская баскетбольная ліга.

Прашчаміцца ў гэтыя салідныя спаборніцтвы — залатая мара нашых флагманаў, бо, акрамя моцных супернікаў, арганізатары забясьпечваюць клюбы баблом на пераезды ды хаўчыкам. Халява вабіць рускую душу... Толькі вось да апошняга часу ў лізе адмахваліся ад дэлегацыяў зь Беларусі.

І не сьвяціла б нашай камандзе ніякая ПЭБЛ, калі б не знайшоўся добры жмудзін — камісіянэр лігі Шарунас Марчулёніс. Зрабіўшы колькі візытаў на Гарадзеншчыну, Шарунас зазначыў, што тамтэйшы Лядовы палац — ідэальнае месца для правядзеньня матчаў ПЭБЛу (праўда, спачатку трэ закупіць спэцпакрыцьцё, бо не гуляць жа на лёдзе). А пасьля прагучала радасная для нас фраза: «Каманда зь Беларусі стала рэальным кандыдатам на ўступленьне ў лігу». Дык во, Горадню незабавам мо будуць па «эўраспорце» паказваць.

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы10

Вядомае музычнае шоу «СамШазам» закрылася ў Беларусі. Мікіта Найдзёнаў расказаў, чаму перазапускае яго ў Варшаве4

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў2

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў7

Наўседа: Афіцыйны Мінск пачуў нас13

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі2

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць