Архіў

Зьміцер Бартосік. У «Паланзе» зь Язэпам Сажычам

№ 21 (178), 22 — 28 траўня 2000 г.


 

У «Паланзе» зь Язэпам Сажычам

 

Калiсьцi, гадоў сем таму, я быў даволi шчасьлiвым чалавекам. А як не адчуць радасьць, калi ты жывеш у самым лепшым горадзе сьвету, на календары самы цiкавы час, а над тваёй краiнаю лунае самы прыгожы сьцяг. Ня дзiва, што ад такога спалучэньня ўсьмешка не сыходзiла з майго твару. Тым больш, і кiшэня мая тады не пуставала, i вольнага часу шукаць не даводзілася. Што з гэтым часам рабiць маладому беларускаму нэафiту ў Вiльнi, як ня трацiць яго па кавярнях, размаўляючы з пэрсаналам па-беларуску i ловячы асалоду ад iхнага стараньня ўразумець пачутае. Напачатку дзевяностых новыя кавярнi ў Гедымiнавым месьце адчынялiся ледзь ня кожны дзень. Шмат я тады змарнаваў часу й грошай па розных «Бочу» ды «Медынiнкаях». Але нiколi ня меў жаданьня завiтаць у рэстаран «Паланга».

Яе шэрая скрыня на рагу рознакаляровых Вiленскай i праспэкту Гедымiна глядзелася сумным напамiнам пра сканалы Савецкi Саюз. Гэтая рэстарацыя была матэрыяльным увасабленьнем таго, што савецкi чалавек разумеў пад словам «шык». Менавiта ў такiх кабаках савецкiя кiношнiкi любiлi здымаць свае опусы пра заходнi рай. Зрэшты, і публiка, што запаўняла на пачатку 90-х рэстаран «Паланга», вельмi адпавядала iнтэр’еру. Празь вялiзнае акварыюмнае вакно ўвечары можна было бачыць, як у пасмах тытунёвага дыму, у сьвятле цьмяных жырандоляў, пад гукi нафталiнавых лабухаў, нажыралiся дробныя бандзюгi, адпраўленыя новым жыцьцём у адстаўку чырвоныя капiтаны ды iхныя гарластыя дамачкi.

25 сакавiка адна тысяча дзевяцьсот дзевяноста трэцяга году беларуская грамадзкасьць сьвяткавала семдзесят пятыя ўгодкi аднаўленьня дзяржаўнасьцi. У Вiльню тады прыехала вельмi прадстаўнiчая дэлегацыя вэтэранаў нацыянальнага руху на чале з тагачасным прэзыдэнтам БНР Язэпам Сажычам. Быў таксама сьпявак Данчык, сэкс-iдал сьвядомых беларусак. I яшчэ немалая кампанiя прагрэсiўнай беларускай моладзi зь Менску. Неяк улiўся ў грамаду й я. Пасьля паездкi на могілкі Росы, пасьля канцэрту старадаўняй музыкi ў былым палацы генэрал-губэрнатара шаноўныя госьцi пайшлi на сьвяточную вячэру. I не ў «Асторыю» цi яшчэ што прыстойнае, а менавiта ў «Палангу». Калi б не такое сьвята, дык, пэўна, нiколi б туды й не наведаўся. Пра гiсторыю пераапранутых «палангiйскiх» муроў я тады яшчэ ня ведаў.

Тое сьвята ня згадваецца мною, як нешта вясёлае. У пустой залi савецкага рэстарану за небагатым сталом старыя вiленчукi ды iхныя аднагодкi-эмiгранты згадвалi далёка не савецкую маладосьць. Зь iхнай размовы часам даносiлiся незнаёмыя мне словы «эсбээм», «бэкэа». I, зрэшты, ня больш знаёмыя «Калыма» й «Таронта». Лексыкон прагрэсiўнай моладзi быў больш насычаны словамi нашага дня — этнагенэз, баксы i... усё тое ж Таронта. Тосты былi за хуткую перамогу й за Бацькаўшчыну. Нехта быў зацягнуў «Мы выйдзем шчыльнымi радамi». Усе падхапiлi дружнай грамадою. На другiм куплеце хор пакiнулi маладыя галасы. Да канца песьню дацягнулi толькi некалькi старых. Мне было няўтульна й няёмка. Быццам няклiканаму госьцю на чужых хаўтурах. Таму пакiнуў я сьвята ў «Паланзе» з палёгаю, накiраваўшыся на каву ў колiшнi «Чырвоны Штраль».

Але маралi ня вынес. «Палангi» ўжо няма, як i некаторых сьвяткавальнiкаў таго юбiлею. А я да гэтае пары так i ня вывучыў толкам беларускi нацыянальны гiмн.

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі27

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць