Архіў

Паштовая скрынка

НАША НІВА № 5 (214), 29 студзеня 2001 г.


 Паштовая скрынка

 

Андрэю Д. з Варшавы. Усё ж Вашага водгуку на зьвесткі з правапісных нарадаў вырашылі не друкаваць. У газэце ён прагучаў бы зьвягліва ды нешляхетна. Перадаем яго ўдзельнікам нарады беспасярэдна.

Паўлу Б. з Полацку. Ліст эмацыйны і, відаць, справядлівы. Аднак зь яго цяжка зразумець, чым менавіта кепскі новы помнік Эўфрасіньні. Ня ўсе чытачы “НН” былі ў Полацку, ня ўсе ведаюць полацкую тапаграфію. Калі хочаце, каб Ваш допіс быў надрукаваны, мусіце дэталізаваць яго.

Л.С. зь Менску. Самі падпісаліся крыптонімам, а прозьвішча настаўніцы падаяце. Мы ня можам праверыць, ці Вы слушна чалавека крытыкуеце. Каб Вы падалі адрас яе школы, дык мы б Ваш ліст ёй пераслалі – яна, даў бы Бог, і прыслухалася да заўваг. А ў газэце друкаваць – дык замала мастацкасьці. Беларускую ж бяду Вы добра пабачылі, толькі ня ведаеце, як назваць – няма этыкі працы.

Ганьне М. з Койданава. Гэта не фэльетон у звыклым разуменьні гэтага слова, дык і не газэтны тэкст.

Зьмітру зь Менску. У сваіх думках пра нацыянальны характар уніяцкае царквы Вы не арыгінальныя.

Вітню Ч. Шмат для сябе цікавага адкрыеце, калі падпішацеся на электронную рассылку дыскусійнае групы «Мовазнаўства» ў Інтэрнэце. Каб падпісацца, проста дашлеце ліст на адрас [email protected]. Можаце распытаць таксама арганізатара дыскусіі праз адрас [email protected].


Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць